90-гадовы юбілей адзначыў бярэзінец Мікалай Шпак

На стале ва ўтульным чысцюткім пакойчыку дома, што размешчаны на завулку Ленінскім райцэнтра, на ганаровым месцы ляжыць невялічкі стос газет. Яшчэ адзін размясціўся на канапе побач з гаспадаром.
— Гэтыя я ўжо прачытаў, а вось тыя, — паказвае мужчына рукой, — яшчэ буду. Не магу падоўгу сядзець за газетай – вочы стамляюцца. Але пакуль што чытаю без акуляраў! Зараз, калі стаў маларухомым, раёнка для мяне — самая галоўная крыніца навін. Сябрую з ёй ой колькі дзясяткаў гадоў! У свой час і пра мяне тут пісалі неаднойчы. Толькі калі тое было!.. Мы ж з “Панарамай”, лічы, равеснікі. Праўда, я старэйшы на два гады: мне сёлета 8 мая споўнілася 90!
Так пачалася наша размова з юбілярам-доўгажыхаром, ветэранам працы з г. Беразіно Мікалаем Іосіфавічам Шпакам. Сапраўды, быў час, калі пра гэтага чалавека – стараннага працаўніка, перадавіка вытворчасці, ударніка мы неаднойчы расказвалі на сваіх старонках. Шчыраваў ён, як запісана ў працоўнай кніжцы, брыгадзірам малакамплектнай брыгады па распілоўцы драўніны бярэзінскага сплаўучастка Чэрвеньскага леспрамгаса. І з амаль 45 гадоў стажу менавіта на работу ў сплаўучастку выпала больш як 30 гадоў.

Працяг чытайце ў нумары 84 газеты за 6 лістапада.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

 

90-гадовы юбілей адзначыў бярэзінец Мікалай Шпак: 1 комментарий

  • 7 ноября 2019 в 12:07
    Permalink

    Долгих лет жизни дедуле!

    Рейтинг комментария:Vote +1+2Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *