7 лістапада — Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі

7 лістапада — важнае для краіны свята. Кастрычніцкая рэвалюцыя паклала пачатак глыбокім сацыяльным пераменам ва ўсім свеце.
Менавіта ў гады савецкай улады актыўна развівалася адукацыйная палітыка, ствараліся заводы, фабрыкі, прадпрыемствы. Людзі атрымалі права на працу, адукацыю, адпачынак, права ўдзельнічаць у кіраванні краінай. Усведамленне свайго дачынення да лёсу краіны, магчымасць творчасці ў працы давалі надзвычайныя вытворчыя вынікі, выклікалі энтузіязм і самаадданасць.
Ідэя аб пабудове лепшага грамадства актуальная ва ўсе часы. Чалавецтва ніколі не перастане змагацца за лепшае жыццё. Стваральная праца, імкненне да сацыяльнай справядлівасці, павага да гісторыі і традыцый — галоўныя фактары кансалідацыі беларускага грамадства.
У гэты святочны дзень шчыра жадаем усім міру, шчасця, дабра, імкнення да дасканаласці і стварэння.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Раённы савет ветэранаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *