У бярэзінскіх школьнікаў завяршыліся восеньскія канікулы

Хутка завяршыліся восеньскія канікулы. Ці паспелі за гэты час бярэзінскія школьнікі з карысцю адпачыць, набрацца сіл і бадзёрасці для паспяховай вучобы ў другой чвэрці? З такім пытаннем мы звярнуліся да галоўнага спецыяліста ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Ірыны Аляксандраўны Зябко:

— На базе навучальных устаноў раёна працавалі 7 аздараўленчых лагераў з дзённым знаходжаннем, у якіх прайшлі курс аздараўлення звыш 200 хлопчыкаў і дзяўчынак. Была грунтоўна прадумана і спартыўна- займальная праграма. Штодзённа ў фізкультурна-аздараўленчым цэнтры «Лазурный» наладжваліся спартыўныя спаборніцтвы ў рамках акцыі «Восеньскія канікулы». У ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Беразіно» рэалізаваўся праект “Усе прафесіі важныя», а ў ДУА «Любушанскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа» — грамадзянска-патрыятычны праект «Бярэзiнскi раён – мая малая Радзiма».

Увесь час адпачынку ад вучобы ў Цэнтры дзіцячай творчасці Бярэзінскага раёна працаваў Цэнтр бяспекі. Тут вучняў чакалі займальная квэст–гульня «За бяспеку разам» і пазнавальныя экскурсіі. У ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Беразіно» сабраліся на раённыя спаборніцтвы юныя аматары шашак і шахматаў. Апрача гэтага, у ДУ «Бярэзінская СДЮШАР» у рамках акцыі «Восеньскія канікулы» ўсе без выключэння вучні атрымалі магчымасць наведваць басейн і трэнажорную залу бясплатна.

Мілана ТРАПЯНОК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *