Работнікі сельскай гаспадаркі Бярэзіншчыны адзначаюць прафесійнае свята

Наўрад ці хто з нас марыць стаць трактарыстам ці жывёлаводам. У час вялікай прагі людзей да камфорту гэта зразумела. Жыць у вёсцы і працаваць ад раніцы да вечара — перспектыва не з прывабных.
Між тым, штодня ў вясковых дамах разам са спевам петухоў, а то і раней, запальваецца святло. Спяшаюцца на ферму даяркі, кормяць маленькіх бычкоў цялятніцы, заводзяць «жалезных» коней трактарысты. Іх жыццёвы расклад не змяняецца доўгія гады, бо ў холад і спёку, у завею і сцюжу, у дажджлівыя і сонечныя дні вяскоўцы здабываюць сняданак, абед і вячэру для горада. Беручы з магазінных паліц свежыя боханы хлеба, бутэлькі з малаком ці фарш, мы ні на хвіліну не задумваемся, колькі сіл, часу, здароўя трэба аддаць, каб забяспечыць шырокі асартымент сельскагаспадарчай прадукцыі ў нашых крамах.

Працаўнікі сяла — людзі асаблівыя: церпялівыя, загартаваныя, вынослівыя — як ніхто іншы ў нашым грамадстве, заслугоўваюць пашаны і павагі. А нагодай нагадаць пра іх, аддзячыць за цяжкую і сумленную працу традыцыйна з’яўляецца Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.

Для галоўнага заатэхніка адкрытага акцыянернага таварыства «Месціна» Алены Іосіфаўны Восіпавай трэцяя нядзеля лістапада вось ужо трыццаць шэсць гадоў не выхадны, а тым больш не святочны дзень. Трэба праверыць, як ідуць справы на трох жывёлагадоўчых фермах гаспадаркі, павіншаваць калег і ўручыць падарункі ад адміністрацыі і прафсаюзнага камітэта. Каторы раз прыемным  сюрпрызам для месцінскіх трактарыстаў, жывёлаводаў і спецыялістаў стануць прадуктовыя наборы ад перапрацоўшчыкаў. Але куды больш месцінскіх работнікаў парадуюць увага да іх кіраўніка сельгаспрадпрыемства Аляксандра Іванавіча Асмалоўскага, прызнанне іх заслуг сярод калег і вяскоўцаў.

Таму ў нядзелю шлях галоўнага заатэхніка перш-наперш будзе ляжаць на малочнатаварную ферму «Сяліба». Тут няма сучаснай даільнай залы, шыкоўных умоў для жывёлаводаў, ды і найноўшых тэхналогій, але ногі самі вядуць сюды, дзе ўсё дорага і знаёма да драбніц.

Працяг чытайце ў нумары 86 газеты за 16 лістапада.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *