Ва ўшанскіх працаўнікоў на роднай зямлі ўсе планы збываюцца

2019 сельскагаспадарчы год выдаўся няпростым для аграрыяў. І вясна, і лета выпрабоўвалі земляробаў неспрыяльным надвор’ем. Але парадавала лагодная восень, яна дазволіла ўшанскім працаўнікам дастойна папоўніць кармавыя засекі кукурузным сіласам, убраць «царыцу палёў» на зерне, а жывёлаводам — належным чынам падрыхтаваць жывёлагадоўчыя памяшканні да зімова–стойлавага перыяду. Усё гэта дае надзею на стабільнасць і паступовае павелічэнне вытворчасці малака і мяса ў гаспадарках, прыбаўку ў даходах працаўнікоў.

 

 

Адыходзячы сельскагаспадарчы год стаў знакавым для адкрытага акцыяненага таварыства “Уша”. Упершыню за апошнія некалькі гадоў грамадскі статак
будзе зімаваць з паўтарагадовым запасам кармоў, істотна палепшылася і іх якасць, і, самае галоўнае, на новы ўзровень узнялася ў гаспадарцы вытворчая дысцыпліна.


Усімі гэтымі пераменамі ў лепшы бок і перспектывамі развіцця ўшанцы абавязаны свайму новаму кіраўніку Аляксандру Мікалаевічу Аўтухову. Ён за кароткі час здолеў сабраць надзейную каманду аднадум-цаў і знайшоў падтрымку сярод вяскоўцаў.


Так, ААТ “Уша” ўпершыню за апошнія гады давяло пасяўныя плошчы пад кукурузу амаль да 1000 гектараў. Ураджайнасці хапіла, каб запоўніць сіласныя траншэі якаснай зялёнай масай, назапасіць уласны насенны матэрыял і прадаць лішкі.

Працяг чытайце ў нумары 86 газеты за 16 лістапада.

Фота Юліі БУКЕЛЬ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *