На бярэзінскіх выбарчых участках сваімі талентамі дзяліліся і спевакі, і народныя майстры

Культурная праграма, якая ў дзень выбараў была прадстаўлена на суд гледачоў-выбаршчыкаў Бярэзіншчыны, была багатай і разнапланавай. Пакрыўджаным не застаўся ніводзін участак для галасавання. Дзесьці выступаў народны ансамбль “Лявоніха”, дзесьці – хор ветэранаў, дзесьці — навучэнцы мясцовых школ. Асобныя ўчасткі былі замацаваны за самадзейнымі артыстамі аўтаклуба Бярэзінскага РЦК, як, напрыклад, Багушэвіцкі ўчастак № 13, дзе і быў зроблены гэты фотаздымак. На Новінскім выбарчым участку святочны настрой ствараў мясцовы сямейна-абрадавы калектыў “Радзіна”. А дапаўненнем да яго ў разнастаянні культурнай праграмы стала выстава народнай творчасці, экспанатаў якой багата ў мясцовым сельскім Доме культуры. Ну чым не дзіва?!

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота Алены МУРАЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *