На Бярэзіншчыне праходзіць акцыя “Не прапальвай сваё жыццё!”

Чаму? Нескладана здагадацца. Менавіта неасцярожнасць людзей пры курэнні забірае штогод сотні жыццяў. Нагадаць аб гэтым і папярэдзіць магчымыя здарэнні вырашылі выратавальнікі.

У памяшканні бярэзінскага аўтавакзала, на прыпыначным пункце і ў аўтобусе маршрута №3 яны наладзілі мерапрыемствы ў рамках названай акцыі. Інспектару прапаганды Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вользе Данэйка ў гэтым дапамагалі юныя выратавальнікі з клуба “Сірэна” і актывіст РК ГА “БРСМ”.
“Так, я куру…”, – прыходзіцца чуць ад многіх пасажыраў аўтавакзала, — расказвала яна. — На жаль, амаль усе жанчыны, што прынялі ўдзел у акцыі, прызналіся ў сваёй дрэннай звычцы. А вось мужчыны – наадварот: многія ганарыліся, што даўно спынілі сяброўства з цыгарэтай.


Кожны ўдзельнік акцыі – а іх было больш за паўсотні — атрымаў буклеты “Не прапальвай сваё жыццё!” і памяткі пра бяспечную эксплуатацыю печаў. Галоўнае, на што звярталі ўвагу выратавальнікі пры гутарках з людзьмі – выключная небяспека курэння ў доме — у плане рызыкі ўзнікнення пажару. Пра шкоду для здароўя таксама напаміналі. Усе ўдзельнікі акцыі атрымалі цукеркі, буклеты, памяткі і, несумненна, зарад добрага настрою.

НАШ КАР. 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *