Шматдзетная сям’я Драко з Беразіно — навасёлы

Нядаўна шматдзетная сям’я Драко з Беразіно атрымала кватэру ў новым доме. Зараз там “кіпіць” работа – усе разам абсталёўваюць яе.

 

— Калі даведаліся, што і нам даюць кватэру ў новым доме, былі, як кажуць, на сёмым небе ад шчасця! – зазначаюць гаспадары. – Бо пакуль жывём з бацькамі. Нам пашчаслівіла, што ў нас такія цудоўныя бацькі, якія дапамагаюць нам. Мы ім вельмі ўдзячныя. Але, вядома ж, хацелася, каб было і сваё, уласнае жыллё! Нарэшце мара здзейснілася! Прасторная кватэра, каля дома – цудоўная дзіцячая пляцоўка з арэлямі, гушкалкамі…
… Таццяна і Уладзімір мясцовыя, разам вучыліся ў адной школе. Але, як кажуць, “разгледзелі” адзін аднаго крыху пазней. Спачатку атрымалі адукацыю, папрацавалі, а затым у 2004 годзе і вяселле згулялі!
— Так, у нас ужо даволі значны сямейны “стаж” – 15 гадоў, — расказваюць навасёлы. – За гэты час зразумелі, што для таго, каб у сям’і панавала шчасце, неабходна вельмі шмат працаваць над сабой. Трэба ўмець размаўляць адзін з адным, слухаць і чуць другога, ісці на кампрамісы.

Працяг чытайце ў нумары 87 газеты за 20 лістапада.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *