С.В. Вальчэўскі “Кінуць выхаванцаў я проста не змагу!”

Многім у нашым горадзе вядома, што капітан міліцыі Сяргей Валер’евіч Вальчэўскі вось ужо некалькі гадоў узначальвае Бярэзінскае аддзяленне Дэпартамента аховы. Аднак толькі лічаныя бярэзінцы ведаюць, што гэты малады падцягнуты мужчына, бацька дзвюх прыгожых дачушак і гаспадар сядзібы тройчы на тыдзень кідае ўсе свае хатнія і міліцэйскія справы і спяшаецца ў спартыўную залу раённай комплекснай спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву на заняткі да дзятвы. Вось ужо некалькі гадоў запар ён займаецца з імі агульнай фізічнай культурай з элементамі дзюдо. Ці лёгка сумяшчаць строгую міліцэйскую службу і работу педагога дадатковай адукацыі? Як яму ўдаецца падтрымліваць выдатную форму і нацэльваць на гэта атрад бярэзінскіх ахоўнікаў? Ды і самае галоўнае: якому «гнуткаму шляху да перамогі» ён вучыць сваіх юных выхаванцаў?

Спартыўная школа ў Беразіно прыняла першых вучняў 1 верасня 1976 года. Тады ў ёй працавалі ўсяго два аддзяленні — футбол і класічная барацьба. За больш як сорак гадоў дзейнасці ўстановы найбольшай папулярнасцю сярод бярэзінскай дзятвы карысталіся секцыі па футболе, грэка-рымскай барацьбе, самба і дзюдо, валейболе, баскетболе, настольным тэнісе і шашках. Пакаленне сёлетніх сарака- і пяцідзесяцігадовых мужчын раёна добра памятае, што прыёмам барацьбы і самба іх навучаў трэнер Міхаіл Мікалаевіч Семяняка. У 80-90 гады мінулага стагоддзя яго выхаванцы паспяхова ўдзельнічалі ў разнастайных спаборніцтвах і турнірах, займалі прызавыя месцы, станавіліся першаразраднікамі і майстрамі спорту. Апрануць бялюткае кімано, схіліцца і “заваліць” саперніка цераз кідок было марай большасці бярэзінскіх хлапчукоў у канцы дваццатага стагоддзя.
— Маё дзяцінства якраз прыпала на час папулярнасці розных відаў барацьбы ў раёне, а прывёў мяне на заняткі бацька, які меў намер далучыць мяне да спорту. Тады я вучыўся ў 2 класе і ідэя мне падалася недарэчнай, бо я не мог пахваліцца выдатным здароўем. Аднак не трэба расказваць, што адчувае юнак, упершыню апрануўшы кімано, асвоіўшы некалькі прыёмаў і кідкоў, заразіўшыся асаблівай атмасферай дзюдо групы барцоў. Я спачатку займаўся барацьбой у спартыўнай школе, ды і ў сценах роднай СШ №3 змог паспрабаваць свае сілы ў розных відах спорту. Аднак не ўсё было гладка і прыгожа на спартыўным шляху. Аднаго юначага азарту і апантанасці мне не хапіла, каб пастаянна займацца барацьбой.

Працяг чытайце ў нумары 88 газеты за 23 лістапада.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *