На Бярэзіншчыне праходзіць акцыя “Не прапальвай сваё жыццё”

Пад такой назвай з 11 па 30 лістапада ў Бярэзінскім раёне праходзіць акцыя РАНС. Выратавальнікі сумесна з іншымі зацікаўленымі службамі праводзяць акцыі, выступленні ў працоўных калектывах і, вядома ж, рэйды. У адзін з такіх прафілактычных рэйдаў мы і направіліся з інспектарам інспекцыі нагляду і прафілактыкі Бярэзінскага РАНС Віктарам Пятровічам Палянскім, галоўным спецыялістам Дзмітравіцкага сельскага Савета Сяргеем Томавічам Кісялёвым і членам аглядавай камісіі пры Дзмітравіцкім сельскім Савеце Святланай Іванаўнай Наскавец.

Падчас рэйдаў мы правяраем дамы шматдзетных сем’яў, сем’яў, што апынуліся ў сацыяльна-небяспечным становішчы, інвалідаў, адзінокіх людзей, тых, хто вядзе асацыяльны лад жыцця, — гутарым з В.П. Палянскім, пакуль едзем. – Прыемна заходзіць туды, дзе клапоцяцца пра пажарную бяспеку. Але, на жаль, часта “сутракае” нас і зусім іншая карціна: няправільная эксплуатацыя катла, пакінутыя на гарачай печцы абутак і адзенне, велізарная колькасць акуркаў на стале… Часцей за ўсё людзі адэкватна рэагуюць на нашы заўвагі, абяцаюць усё выправіць. Радуе, калі наша прафілактычная работа не прахозіць дарэмна. Галоўная мэта нашых прафілактычных мерапрыемстваў — папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх.

Працяг чытайце ў нумары 89 газеты за 27 лістапада.

Фота Юліі БУКЕЛЬ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *