Вадзіцель ­з Калінінграда, загінуўшы – з Гродна

Ноччу 21 лістапада ў Бярэзінскім раёне было зарэгістравана трэцяе ў гэтым годзе дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам пешаходаў.

На гэты раз пад колы аўтамабіля “Фольсваген Пола” на 91-ым кіламетры аўтадарогі Мінск – Магілёў трапіў састарэлы мужчына. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў ён памёр на месцы здарэння.
— Дакладная прычына ДТЗ яшчэ ўстанаўліваецца, — гаворыць начальнік аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі Бярэзінскага РАУС Дзмітрый Гайдук, — але вядома, што вопратка загінуўшага не мела святлоадбівальных элементаў. Відаць, таму малады 24-гадовы вадзіцель на цёмнай начной дарозе не заўважыў пешахода, які крочыў уздоўж шашы. Трагедыя павінна стаць навукай для людзей, якія дагэтуль ігнаруюць патрабаванні аб нашэнні флікераў. На жаль, нярэдка ваша ўпартасць прыносіць няшчасце асабіста вам і псуе жыццё вадзіцелям.

Мілана ТРАПЯНОК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *