Справаздачна­выбарчая канферэнцыя ў Бярэзінскай ЦРБ

У пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ўстановы аховы здароўя «Бярэзінская цэнтральная раённая бальніца» Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя прайшла справаздачнавыбарная канферэнцыя.

Л.М. Дарошка, К.А. Крук, І.Б. Анішчанка, А.М. Токан.

У абмеркаванні пытан-няў удзельнічалі прававы інспектар работы Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Ігар Барысавіч Анішчанка, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Міхайлаўна Токан, старшыня прафсаюзнай арганізацыі ЦРБ Людміла Мікалаеўна Дарошка, калектыў райбальніцы. Вяла канферэнцыю галоўны ўрач Крысціна Аляксандраўна Крук.
— Справаздачы і выбары ў прафсаюзе — адказная пара. Гэта падвядзенне вынікаў пяцігадовай працы, а таксама пастаноўка чарговых задач, магчымасць прыцягнуць увагу да праблем аховы здароўя і работнікаў галіны, — зазначыла Л.М. Дарошка. — У ЦРБ вось ужо больш за 10 гадоў у прафсаюз уваходзілі ўсе члены калектыву, што гаворыць аб аўтарытэце і даверы гэтым грамадскім арганізацыям. У справаздачным перыядзе вялікая роля адводзілася аднаму з галоўных напрамкаў работы — арганізацыйна-фінансаваму і кадраваму ўмацаванню.
У прафсаюзнай арганізацыі ЦРБ работа вядзецца на прынцыпах сацыяльнага партнёрства. Асноўная
ўвага накіравана на выкананне сумесна з наймальнікам, з галоўным урачом, калектыўнага дагавора, пагадненняў, недапушчэнне пагаршэння, зніжэння ўзроўню жыцця работнікаў.
На канферэнцыі аднагалосна старшынёй пярвічнай прафсаюзнай арганіза-цыі Бярэзінскай ЦРБ абралі ўрача лабараторнай дыягностыкі Людмілу Мікалаеўну Дарошка.
Віншуем!

Юлія БУКЕЛЬ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *