І ў полі, і ў боўлінгу

Нядаўна адбылося ўшанаванне пераможцаў маладзёжнага конкурсу “Моладзь Міншчыны — за ўраджай”.
У сталічным забаўляльным боўлінг-цэнтры “Madison” вось ужо ў дзявяты раз ушаноўвалі пераможцаў маладзёжнага конкурсу “Моладзь Міншчыны — за ўраджай”. Арганізатары мерапрыемства вырашылі заахвоціць маладых вадзіцеляў і камбайнераў турнірам па боўлінгу. Сярод 23 каманд — лідараў жніва за тытул лепшай змагалася і каманда Бярэзінскага раёна.

Камбайнеры ААТ “Бярэзінскі райаграсэрвіс” Васілій Палянскі і Віталій Лепяшко, а таксама вадзіцель ААТ “Бярэзінскі” Аляксандр Захар Гаджыеў не ўпершыню бралі ўдзел у турніры, таму надзейна замацаваліся у сярэдзіне турнірнай табліцы. Падтрымлівалі нашых хлебаробаў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Марына Каўзуновіч і першы сакратар РК ГА “БРСМ” Кацярына Вяргейчык.
Абласны турнір набліжаецца да свайго дзесяцігоддзя. За гэты час мерапрыемства ператварылася ў своеасаблівую сустрэчу маладых аграрыяў, дзе яны могуць абмеркаваць і надзённыя прафесійныя пытанні. Усе лідары ўборачнай кампаніі атрымалі дыпломы ад арганізатараў і грашовыя прэміі.

Мілана ТРАПЯНОК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *