«Разам мы мацней»

У самым пачатку зімы, 3 снежня, адзначаецца Дзень інвалідаў Рэспублікі Беларусь. Гэта добрая нагода ўдзяліць увагу людзям з абмежаванымі магчымасцямі, паказаць, што яны не адны са сваёй бядой. Старшыня Бярэзінскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў” Васіль Іванавіч Шалупенка душой перажывае за інвалідаў нашага раёна. Ён клапоціцца пра іх, як бацькі клапоцяцца пра сваіх дзетак. Стараецца быць заўсёды ў курсе іх спраў і дапамагае па меры сваіх магчымасцей. Часта прыязджае да інвалідаў, цікавіцца іх праблемамі і патрэбамі. Думаем, самы час пазнаёміцца з гэтым актыўным, неабыякавым, міласэрным чалавекам.

Васілій Іванавіч Шалупенка 2 гады ўзначальвае Бярэзінскую раённую арганізацыю таварыства інвалідаў. За гэты час правёў шмат сустрэч, арганізаваў многа мерапрыемстваў, падарожжаў па Бярэзіншчыне і краіне. Далучыцца да 124 членаў таварыства можа кожны чалавек з абмежаванымі магчымасцямі. Для гэтага неабходна напісаць заяву (падрабязней па тэлефонах: 61923, 32690). Галоўны дэвіз – “Разам мы мацней”. І, сапраўды, пагадзіцеся, разам весялей жыць, прасцей вырашаць розныя пытанні.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *