Крымінал за тыдзень

З 18 па 25 лістапада Бярэзінскі раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў 3 справы.

ЗАГІНУЎ ПЕШАХОД
Ноччу 21 лістапада вадзіцель аўтамабіля «Фольксваген» на 92-ім кіламетры аўтадарогі Мінск-Магілёў збіў на праезнай частцы пешахода. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў ён памёр на месцы здарэння.
НЕ БУДЗЬЦЕ ДАВЕРЛІВЫМІ!
Невядомы ў невядомым месцы з дапамогай інтэрнэту зняў з карт-рахунку бярэзінскай жыхаркі шляхам несанкцыянаванага доступу ў “Белаграпрамбанку” грашовыя сродкі. Таямніцай для пацярпелага боку і міліцыі дагэтуль застаецца, якім чынам і адкуль злодзеям сталі вядомы рэквізіты.
РАЗЛІЧЫЛАСЯ ЧУЖОЙ КАРТКАЙ
Грамадзянка ў перыяд часу з 3 па 4 лістапада выкарыстала для ўласных разлікаў чужую банкаўскую картку. У выніку з карт-рахунку пацярпелай знікла звыш 380 рублёў.

Аляксандр КАЖЭЎКА,
начальнік Бярэзінскага раённага аддзела Следчага камітэта.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *