Бярэзінцы абмянялі цыгарэту на цукерку!

Абмяняць тытунь на  салодкі пачастунак , адказаць на пытанні  віктарыны,  намяляваць прычыну пажару, знайсці няспраўнасці печкі, разам  з дзіцем скласці пазл, атрымаць карысную літаратуру ў падарунак — усё гэта маглі зрабіць бярэзінцы  29 лістапада ў магазіне”ТРЫА” горада Беразіно. Тут прайшоў фінальгы этап акцыі выратавальнікаў “Не прапальвай сваё жыццё!”.

                 

-Мэта акцыі – яшчэ раз звярнуць увагу людзей на неасцярожнасць пры курэнні як асноўную прычыну вогненных бед і гібелі людзей на пажарах, удакладніла інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС Вольга Данейка- Таму на першым паверсе магазіна разгарнуліся і  працавалі 3 гульнёвыя пляцоўкі.  Так,  на двух юныя выратавальнікі з клуба “Сірэна” Цэнтра дзіцячай творчасці расказвалі, да чаго можа прывесці нядбайна кінуты ў хаце недакурак і правяралі веды людзей пра ўласную бяспеку. Побач  актыўная моладзь з РК ГА “БРСМ” прапаноўвала абмяняць цыгарэту на цукерку. На працягу ўсей акцыі агучваліся аўдыяролікі ад службы выратавання.

—  Такім  чынам за 2 гадзіны акцыі наша “супрацьтытунёвая” каманда раздала людзям больш за 200 асобнікаў буклетаў, памятак, блакнотаў, размалёвак ад службы выратавання, падвяла вынікі акцыі Вольга. -Акрамя таго, дзве жмені шкодных цыгарэт бярэзінцы пажадалі абмяняць на цукеркі.

Мілана ТРАПЯНОК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *