Шматдзетным матулям уручылі ордэны маці

Ва ўрачыстай абстаноўцы намеснік старшыні райвыканкама У.М. Навіцкі ўручыў ордэны Маці дзвюм жанчынам Бярэзіншчыны — Вользе Віктараўне Карповіч і Марыне Аляксандраўне Смаляковай.

В.В. Лашкоўскі, П.М. Сугака, У.М. Навіцкі павіншавалі матуль — В.В. Карповіч і М.А. Смалякову.

— Віншуем вас, паважаныя жанчыны, з гэтай значнай дзяржаўнай узнагародай, — зазначыў Уладзімір Міхайлавіч. — Жадаем, каб вас радавалі вашы дзеці. Сямейнага дабрабыту, поспехаў у жыцці. Зараз у краіне вялікая ўвага надаецца падтрымцы сям’і і мацярынства, і наш раён — не выключэнне. Толькі пры ўмове стабільнай дэмаграфічнай сітуацыі, высокай нараджальнасці можна з цвёрдай упэўненасцю глядзець у будучыню. Нагадаю, што ў Беларусі рэалізуецца цэлы шэраг сацыяльных праграм, распрацаваных у дапамогу маці. Яны непасрэдна датычацца сямейнага ўкладу, нараджэння і выхавання дзяцей, вырашэння жыллёвых пытанняў, працаўладкавання.

Працяг чытайце ў нумары 91 газеты за 4 снежня.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *