У Бярэзінскім раёне пройдзе акцыя “Экспрэс “Здароўе” ў Новы год”

 

У Бярэзінскім раёне з 23 па 30 снежня пройдзе акцыя “Экспрэс “Здароўе” ў Новы год”

— Асноўныя задачы акцыі — прафілактыка неінфекцыйных захворванняў — інфарктаў, інсультаў, сахарнага дыябету, бронхалагічных захворванняў, — тлумачыць галоўны ўрач Бярэзінскай ЦРБ Крысціна Крук. – І , вядома ж, павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб фактарах, якія непасрэдна ўплываюць на здароўе: курэнне, злоўжыванне алкаголем, нерацыянальнае харчаванне і нізкая фізічная актыўнасць… Будзем тлумачыць, што здаровы лад жыцця – гэта фундамент даўгалецця.

Падчас акцыі запланаваны шэраг прафілактычных мерапрыемстваў. У крытым рынку “ТрыА”, Доме гандлю з 10.00 да 16.00 будуць наладжаны інфармацыйныя пляцоўкі. Медыцынскія работнікі ўсім жадаючым памераюць ціск, глюкозу крыві, вагу, рост, раскажуць, як аказаць першую медыцынскую дапамогу. Урачы агульнай практыкі, педыятры, памочнікі ўрача па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе правядуць кансультацыі па прафілактыцы неінфекцыйных захворванняў.

Кожны дзень падчас акцыі з 9.00 да 15.00 будуць працаваць тэлефоны “гарачых ліній”: 801715-61355 – кардыёлаг, 801715-56740 – анколаг, 801715-61354, 801715-55626 – тэрапеўт, 801715-66325 — акушэр-гінеколаг, 801715-52297 — педыятр, 801715-55115- псіхіятр-нарколаг.

Юлія БУКЕЛЬ.

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *