Сямейная справа Папругаў з горада Беразіно

Алена Вайцяховіч па адукацыі — педагог, але цяпер сваім прафесійным святам лічыць Дзень энергетыка

Бухгалтар Алена Вайцяховіч не сумняваецца ў росквіце прадпрыемства

А віной гэтаму бацька Уладзімір Папруга. Ён запрасіў дачку на працу бухгалтарам на ўласнае прадпрыемства “Светолуч”. Таму сваім прафесійным святам яна вось ужо чатыры гады лічыць Дзень энергетыка. Яно чырвоным колерам пазначана на календары ўсёй сям’і Уладзіміра Папругі.

Уладзімір Папруга віншуе калег з Днём энергетыка

— Наша прадпрыемства было створана ў 2006 годзе, — расказвае кіраўнік. — Спачатку планавалі займацца выключна электрамантажнымі работамі і продажам электратэхнічнай прадукцыі. Але некалькі гадоў таму спектр паслуг істотна пашырыўся — і мы атрымалі ліцэнзіі яшчэ на ўстаноўку ахоўнай і пажарнай сігналізацый, а таксама сістэм відэаназірання. Яны аказаліся, на дзіва, запатрабаванымі не толькі ў юрыдычных асоб, але і ў фізічных.
Дзякуючы гэтаму, геаграфія працоўнай дзейнасці бярэзінскага прадпрыемства раскідалася па ўсіх куточках Мінскай вобласці. Быў час, работнікі па дагаворы з раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях і тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання ўстанаўлівалі пажарную сігналізацыю ў дамах шматдзетных сем’яў і адзінока пражываючых грамадзян. А яшчэ арганізацыя займаецца абслугоўваннем пажарнай сігналізацыі ў некалькіх установах раёна.

Сяргей Папруга ва ўсім вучыцца ў бацькі

Працяг чытайце ў нумары 96 газеты за 21 снежня.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *