На Бярэзіншчыне запалілі галоўную навагоднюю ёлку

Хоць сёлета зіма не песціць нас сваім брыльянцістым покрывам і сібірскімі маразамі, усё ж галоўнае, асабліва для дарослых і дзятвы, свята года ніхто не адмяняў. І як жа хочацца, каб навагоднім надвячоркам у дзверы пастукаў самы шчодры, справядлівы і добразычлівы персанаж чароўнай пары — Дзед Мароз! А што, калі не адзін!

   

 

Сабраліся напярэдадні Новага года на Алімпе ўсе 12 жывёл задыяка. Сабраліся, каб разам абмеркаваць праблему глабальнага пацяплення і ўпрыгожыць галоўны сімвал свята — зялёную прыгажуню. Ды не атрымалася справа без сваркі. Віной усяму стала шэрая, з металічным адлівам, Мыш. Яна ўпарта шыпела і нікога не падпускала да ёлкі. — Мой год наступае — мне і камандаваць парадам! — запішчала ганарлівая шэрая істота.

 


— Бачыш ты, расхадзілася нягодніца! Ці не забылася ты, што 2020 – год металічнага Пацука, няма чаго падмазвацца да свайго старэйшага брата! — залямантавала жоўтая Свіння. Яна, адыходзячы ў 12-гадовы адпачынак, вырашыла “падкласці свінню” героям: наклікала сырасць і дождж. Здавалася, усё — ніякага свята каля ёлкі не будзе.


— Даўно вядома, што мінулы год Свінні, не ўмее адыходзіць ціха і па-добраму. Але яна ніяк не зможа сарваць урачыстае шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак, дзе запальваецца прыгажуня ёлка і загадваюцца са- мыя запаветныя жаданні! — гудзела ўпартая Мыш. — Не бываць гэтаму — агульны збор у 15.30 каля трэцяй гарадской школы!

Рэпартаж з мерапрыемства чытайце ў пераднавагоднім нумары раёнкі.

Фота Алены ГРОМАВАЙ. 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *