Маленькія пацыенты дзіцячага аддзялення Бярэзінскай раённай бальніцы атрымалі падарункі ад Дзеда Мароза

ЧАСЦІНКУ ДАБРЫНІ І РАДАСЦІ

падарылі маленькім пацыентам, якія знаходзяцца ў дзіцячым аддзяленні Бярэзінскай раённай бальніцы, галоўны спецыяліст упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Наталля Сіняк, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Токан і намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Святлана Бондар.

Перадсвяточны візіт яны здзейснілі ў рамках штогадовай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”. Дзеці з радасцю сустрэлі галоўных казачных зімовых персанажаў – Дзеда Мароза і Снягурку, і з радасцю прымалі ў якасці падарункаў салодкія пачастункі.

Маленькія пацыенты Бярэзінскай ЦРБ з радасцю прымаюць навагоднія падарункі ад Дзеда Мароза, Снягуркі і бярэзінскага раённага аддзялення РГА “Беларускі дзіцячы фонд”

Шаноўныя госці пажадалі маленькім пацыентам хутчэйшага выздараўленння, а потым сфатаграфаваліся ўсе разам ля святочнай, яскрава ўпрыгожанай ялінкі на памяць.

Алена ГРОМАВА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *