У Бярэзінскім раёне завяршыліся спаборніцтвы па міні-футболе

Завяршыліся спаборніцтвы па міні-футболе ў  рамках раённай штогадовай спартакіяды              

На працягу амаль трох тыдняў у снежні ў спартыўнай зале фізкультурна-аздараўленчага цэнтра”Лазурный” не заціхалі футбольныя баталіі. Тут у рамках штогадовай раённай спартакіяды праходзілі спаборніцтвы па міні-футболе. За званне мацнейшых у валоданні скураным мячом змагаліся 9 каманд.

Каманды-пераможцы атрымалі пачэсныя кубкі і медалі

Ва ўпартай барацьбе “вікторыю” адзначала каманда сельгасфіліяла “Здравушка-агра”. Крыху саступілі ім аматары футбола ДЛГУ “Бярэзінскі лясгас”, а трэцімі сталі прадстаўнікі РКУВП “Бярэзінская ЖКГ”. Увайшлі ў пяцёрку мацнейшых таксама каманды  торфапрадпрыемства “Бярэзінскае” і  Бярэзінскага райвыканкама.

— Спаборніцтвы па міні-футболе самыя папулярныя,  — зазначае дырэктар  фізкультурна-аздараўленчага цэнтра “Лазурный” Васілій  Аўчарэнка, —  і заслужана завяршаюць  праграму спартыўных мерапрыемстваў спартакіяды.   Прыемна нам адзначыць, што ў  гульнях нязменна бяруць удзел аматары і вучні дзяржаўнай установы “Бярэзінская  спартыўная дзіцяча-юнацкая  школа алімпійскага рэзерву”, якія выступалі па-за конкурсам.

Мілана ТРАПЯНОК.

Фота Паўла САЛАЎЁВА. 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *