“Экспрэс “Здароўе” ў Новы год” завітаў і ў Бярэзінскі раён

“Экспрэс “Здароўе” ў Новы год”. Пад такім дэвізам з 23 па 30 снежня мінулага года ў Бярэзінскім раёне і паўсюдна ў Мінскай вобласці праводзілася інфармацыйна-адукацыйная акцыя

Жадаючых вымераць свой ціск ці ўзровень цукру ў крыві ў час акцыі было нямала

Асноўныя мэты яе – прафілактыка неінфекцыйных захворванняў: ішэмічнай хваробы сэрца, інсульта, дыябета.
Мерапрыемствы, якія адбываліся ў рамках акцыі, накіраваны на павышэнне інфармаванасці грамадзян
аб спосабах умацавання ўласнага здароўя.
Так, на Бярэзіншчыне, у закрытым рынку “ТрыА” напярэдадні Новага года жыхары горада і раёна маглі вымераць ціск, праверыць узровень цукру ў крыві, атрымаць кансультацыю ўрача.
Сёння хваробы сэрца з’яўляюцца прычынай смяротнасці ў кожнага чацвёртага ці пятага жыхара Бярэзінскага раёна. Магчыма, арганізму патрэбна “даць перадышку”, і не толькі на перыяд правядзення дадзенай акцыі?! А гэта значыць – зменшыць колькасць цыгарэт, якія курыльшчыкі спажываюць штодзённа, адмовіцца ад алкаголю, маларухомага ладу жыцця, перагледзець свой рацыён харчавання… У агульным – зрабіць выбар у накірунку здаровага ладу жыцця.
У г. Беразіно ёсць выдатная інфраструктура для заняткаў фізічнай культурай і спортам. Можна самастойна займацца на свежым паветры, наладжваць пешыя прагулкі, катацца на веласіпедзе.
Ваша здароўе ў вашых руках і руках вашых блізкіх. Выбар за вамі: магчыма, менавіта зараз і патрэбна перагледзець свой лад жыцця і, нарэшце, адмовіцца ад шкодных звычак.

Сяргей МАСЮК,
урач-гігіеніст
Бярэзінскай РЦГЭ.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *