На пасяджэнні Бярэзінскага раённага выканаўчага камітэта і сесіі раённага Савета дэпутатаў зацвердзілі прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і бюджэт на 2020 год

У апошнія дні 2019 года на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта і сесіі раённага Савета дэпутатаў зацвердзілі прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і бюджэт на 2020 год

На пачатку пасяджэння старшыня райвыканкама Аляксандр Бабічаў акцэнтаваў увагу прысутных на асноўных напрамках работы ў 2020 годзе.
— Задачы перад намі стаяць сур’ёзныя, таму без эфектыўнай работы будзе складана дамагчыся станоўчых вынікаў, — падкрэсліў Аляксандр Мікалаевіч. — Для таго, каб выканаць намечанае, неабходна добрасумленна і адказна працаваць, кожнаму на сваіх рабочых месцах. Бо забеспячэнне выканання прагнозных паказчыкаў спрыяе напаўненню бюджэта і як вынік — рэалізацыі праграм у сацыяльнай сферы.

З вынікамі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за мінулы год і даведзенымі паказчыкамі і заданнямі на год бягучы, каб стварыць умовы для росту канкурэнтаздольнасці эканомікі, павысіць якасць і ўзровень жыцця насельніцтва, удзельнікаў пасяджэння пазнаёміў намеснік старшыні райвыканкама Павел Сугака.

На пасяджэнні быў заслуханы і праект бюджэту на 2020 год. З ім прысутных пазнаёміў начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Рыгор Зяневіч:
— Як і ў папярэднія гады, захавана сацыяльная накіраванасць бюджэту: расходы на выплату заработнай платы, аплату лекавых сродкаў, прадуктаў харчавання, субсідзіраванне камунальных паслуг, транспарту і іншых жыццёва важных напрамкаў складуць 85,6% усіх расходаў бюджэту. На фінансаванне галін сацыяльнай сферы і мерапрыемстваў па абароне насельніцтва прадугледжана 78,4% агульных выдаткаў бюджэту раёна.
Па выніках абмеркавання члены раённага выканаўча-га камітэта і дэпутаты ад-нагалосна зацвердзілі прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і праект бюджэту на 2020 год.

Алена МУРАЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *