Пачалася прыпіска да прызыўнога пункта

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб воінскім абавязку і воінскай службе” і інструкцыяй аб парадку арганізацыі і правядзення ўлікова-прызыўной работы ў ваенных камісарыятах, зацверджаных пастановай Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, Бярэзінскі райвыканкам прыняў рашэнне аб правядзенні прыпіскі грамадзян мужчынскага полу 2004 года нараджэння да прызыўнога ўчастка Бярэзінскага раёна.
Грамадзяне ўказанага ўзросту, якія не атрымалі павестку пра яўку ў ваенкамат, а таксама старэйшага ўзросту, раней не прыпісаныя да прызыўнога ўчастка, абавязаны з’явіцца ў ваенны камісарыят (г. Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 32) для праходжання прыпіскі ў перыяд з 2 сакавіка па 31 снежня бягучага года з дакументам, які сведчыць асобу.
Лічу неабходным папярэдзіць, што ў выпадку няяўкі без уважлівых прычын грамадзяне будуць прыцягнуты да адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Сяргей ВЯРБІЦКІ,
начальнік абасобленай групы ваеннага камісарыята Чэрвеньскага і Бярэзінскага раёнаў Мінскай вобласці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *