Бярэзінская “Скарбонка талентаў”

Навучэнцы Бярэзінскай дзіцячай школы мастацтваў паспяхова выступілі на 1-ым Міжнародным конкурсе “Скарбонка талентаў”, які праходзіў 4-5 студзеня ў Мар’інай Горцы

Жадаем новых перамог і зорных песень вакалістцы Злаце Ламан

У чарговы раз навучэнцы ДУА “Бярэзінская дзіцячая школа мастацтваў” ярка і бліскуча пацвердзілі і свой талент, і прафесіяналізм педагогаў. З 1-ага Міжнароднага шматжанравага конкурсу “Скарбонка талентаў” яны вярнуліся з прэстыжнымі дыпломамі.

Так, вучаніца Івана Надумовіча і канцэртмайстра Наталлі Галянковай — гітарыстка Аліса Шалай папоўніла сваю скарбонку ўзнагарод дыпломам лаўрэата І ступені.

Ды і які конкурс можна ўявіць сабе без чыстых і па-сапраўднаму залатых галасоў навучэнцаў Вольгі Літке-Палянскай? Створаная ёй вакальная група «FairBand” і вакалістка Злата Ламан былі адзначаны дыпломамі лаўрэатаў ІІ ступені.

Жадаем новых перамог і зорных песень вакальнай групе “FairBand”

Мілана ТРАПЯНОК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *