Пажарныя ліквідавалі ўзгаранне ў вёсцы Жорнаўка

 

Вечарам у суботу, 11 студзеня, пажарныя ліквідавалі ўзгаранне ў вёсцы Жорнаўка. Тут гарэла сушылка для драўнянай прадукцыі ТАА “Беразінорэзерв”.

Дарэчы, гэта не першы пажар у гора-наймальніка: два гады таму па прычыне парушэнняў эксплуатацыі цеплагенерыруючага апарата пылалі дровы ў сушылцы ў аграгарадку Лешніца. Гэта ж прычына не выключаецца і ў апошнім здарэнні. Аднак, як бачым, кіраўніцтва прадпрыемства не надта напружваецца, каб стварыць бяспечны тэхналагічны працэс.

— У сувязі з гэтым, звяртаем увагу кіраўнікоў суб’ектаў гаспадарання ўсіх форм уласнасці, — каменціруе сітуацыю інспектар прапаганды Бярэзінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Данэйка, — на тое, што пажары на аб’ектах прыводзяць да гібелі людзей і вялікага матэрыяльнага ўрону. Таму ў пагоні за прыбыткам не варта забывацца пра строгае выкананне правілаў пажарнай бяспекі. Ды і спадзявацца атрымаць за такую халатнасць усяго толькі штраф абачліва: у асобных выпадках наступае крымінальная адказнасць.

Наш кар.

 

 

 

 

 

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *