Андрэй і Марыя Бурымскія з Беразіно: “Нас аб’яднала музыка”

Андрэй і Марыя Бурымскія – шчаслівая шматдзетная сям’я. Разам ужо больш за 15 гадоў. Яны не толькі цудоўныя бацькі, але і адказныя работнікі, як кажуць, “гараць” на працы. А ўсё таму, што разам, як адно цэлае, падтрымліваюць адзін аднаго, дапаўняюць і дапамагаюць.

Марыя Бурымская – шчаслівая матуля! У іх з мужам Андрэем трое сыноў – Цімафей, Ягор і Мікіта

…Новы год. За святочным сталом сабралася шматдзетная сям’я Бурымскіх. Муж Андрэй, жонка Марыя і трое хлопчыкаў — Цімафей, Ягорка і Мікіта. Шчырыя віншаванні, пажаданні, падарункі, усмешкі… Па традыцыі, якой ужо 15 гадоў, пад бой курантаў яны загадваюць самыя запаветныя жаданні… Пакуль б’юць куранты, неабходна паспець з’есці 12 долек мандарынаў альбо 12 вінаградзінак, загадаць жаданне – і яно абавязкова збудзецца.

Андрэй і Марыя Бурымскія вельмі любяць падарожнічаць

— Ведаеце, нашай такой незвычайнай сямейнай традыцыі ўжо больш за 15 гадоў, — зазначаюць Андрэй і Марыя Бурымскія. — Упершыню мы загадвалі так жаданні, калі толькі пажаніліся. І, шчыра прызнаемся, за гэты час усё, аб чым марылі, збылося.
…Андрэй і Марыя пазнаёміліся ў Бярэзінскім РАУС.
Яна вучылася на юрыста, прыйшла на практыку ў міліцыю, а ён – служыў тут.

Працяг чытайце ў  №3 газеты за 15 студзеня.

Фота з сямейнага альбому і Алены ГРОМАВАЙ. 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *