Сельгаспрадпрыемствы сталі аб’ектам увагі першага ў бягучым годзе маніторынгу, праведзенага мабільнай групай Бярэзінскага райвыканкама

Нагадаем, што работа мабільнай групы скіравана на аказанне практычнай і метадычнай дапамогі ў галіне аховы працы. Таму ў склад яе ўваходзяць супрацоўнікі ўсіх зацікаўленых службаў.

bdr

Падчас выезду члены рэйдавай групы наведалі машынны двор, малочнатаварныя фермы, зерняток, праверылі парадак на тэрыторыях. Не засталося без увагі і пытанне вядзення дакументацыі па ахове працы. А работнікі сельгаспрадпрыемстваў прайшлі праверку на алкагольнае ап’яненне. Што датычыць апошняга, то негатыўных фактаў не выяўлена.
— Варта адзначыць, што ў гаспадарках надаецца значная ўвага пытанням стану аховы працы работнікаў. Таму ёсць падставы меркаваць, што выдадзеныя рэкамендацыі абавязкова будуць улічаны кіраўнікамі і адпаведнымі спецыялістамі, і недахопы ліквідуюцца ў тэрмін, — рэзюміравала начальнік аддзела матэрыяльна-бытавога забеспячэння і працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Барауля.

Алена МУРАЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *