Чым запомніўся бярэзінцам 2019?

Упэўнена, многія з вас, паважаныя чытачы, учора адзначалі стары Новы год.
Магчыма, зноў сабраліся з блізкімі, роднымі, знаёмымі за святочным сталом, загадалі жаданні, склалі планы на 2020 год. І, вядома ж, згадалі важныя падзеі 2019. Хтосьці ў мінулым годзе адправіўся ў падарожжа, пра якое даўно марыў, сустрэў другую палову, пераехаў на новую кватэру, знайшоў працу, якая прыносіць задавальненне, ажаніўся (выйшаў замуж)…
Цікава, а чым запомніўся мінулы год бярэзінцам? Магчыма, была нейкая знакавая, самая запамінальная падзея? З гэтымі пытаннямі мы і звярнуліся да прахожых.

Людміла ШУМСКАЯ,

індывідуальны прадпрымальнік:

— Шчыра кажучы, для мяне мінулы год быў багатым на знакавыя падзеі. Самая галоўная — набыла новую швейную машынку. Вельмі даўно хацела яе, выбірала, думала, якую менавіта набыць, дзе. І вось мая мара ажыццявілася. А яшчэ я ўпершыню пабывала на гарналыжным курорце “Сілічы”. Мне там вельмі спадабалася. Магчыма, у гэтым годзе яшчэ з’ездзім туды.

Яўгенія СЛЯПІЦА,
у дэкрэтным водпуску:

— А ў нас з мужам мінулы год адметны: 4 лістапада нарадзіўся сыночак Ціхамір. Мы вельмі любім нашых дзетак – іх у нас 4. Так, мы шматдзетная і дружная сям’я. Ведаеце, мне пашчасціла – цудоўны муж, за якім я, сапраўды, як за каменнай сцяной. Ён вельмі любіць мяне і нашых дзетак! Ці склалі планы на 2020 год? Так! Спадзяёмся, што пачнём будаўніцтва ўласнага дома.

Працяг чытайце ў  №3 газеты за 15 студзеня.

Фота  Алены ГРОМАВАЙ. 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *