Кропкі росту на бліжэйшую пяцігодку абмеркавалі ў Мінскім аблвыканкаме

Рэгіёны Мінскай вобласці павінны заставацца камфортнымі зонамі пражывання з развітай транспартнай інфраструктурай. Аб гэтым заявіў старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын у час нарады па рэгіянальным развіцці вобласці на 2021-2025 гады з улікам асаблівасцей кожнага рэгіёна: эканоміка-геаграфічнага становішча, сельскагаспадарчага, прамысловага і турыстычнага патэнцыялу.
– Мы павінны стварыць праграму, якая б павялічвала ўсе магчымасці і асаблівасці кожнага рэгіёна вобласці, — заявіў ён. – Неабходна вызначыць індыката-ры, па якіх мы павінны ацэньваць развіццё вобласці ў цэлым і кожнага рэгіёна асобна. Адзін з важнейшых паказчыкаў – узровень даходаў нашых грамадзян. Мы бачым магчымыя кропкі росту, а таксама раёны, якія ў нас праблематычныя.
У Мінскай вобласці найменшая ў краіне колькасць адстаючых раёнаў. Гэта Клецкі, Капыльскі і Любанскі. У той жа час у 8 рэгіёнах Міншчыны, на думку А. Турчына, патэнцыял росту выкарыстоўваецца недастаткова. Гэта Маладзечанскі, Салігорскі, Вілейскі, Крупскі, Мядзельскі, Бярэзінскі, Валожынскі і Пухавіцкі раёны.
Па выніках нарады будзе складзены падрабязны план развіцця рэгіёнаў Мінскай вобласці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *