Пасрэдніцтва, цэны на жыллё, пенсіі — падрыхтаваны праекты ўказаў па вырашэнні праблем у гэтых сферах

Прынцыпы дзяржаўнай эканамічнай палітыкі застануцца нязменнымі, у цэнтры ўвагі заўсёды будуць людзі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе з кіраўніцтвам Савета Міністраў.

«Прынцыпы дзяржаўнай эканамічнай палітыкі, якую мы фарміравалі гадамі, застануцца нязменнымі. Як бы хто ні рыдаў і ні стагнаў, што некаму патрэбны перамены. Перамены патрэбны, яны ідуць і будуць ісці, таму што жыццё не спыняецца. Але калі нехта хоча перамен, якія будуць накіраваны на злом той палітыкі, якая праводзіцца, гэтага не будзе. Будуць выбары, будуць альтэрнатыўныя кандыдаты, прапануюць злом старой сістэмы і новыя перамены — народ вызначыцца. Мы будзем мэтанакіравана рэалізоўваць тыя задумы, якія ёсць. І перамены гэтыя будуць абсалютна спакойнымі, не рэвалюцыйнымі», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Па інфармацыі БелТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *