Упэўненымі тэмпамі

У сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве “Новіна” да чарговай пасяўной кампаніі падрыхтаваліся як след. Зараз тут поўным ходам ідзе сяўба шматгадовых траў. Пры запланаваных 119-ці гектарах на 23 сакавіка пасеяна 143, з якіх 73 гектары бабовых.

01У сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве “Новіна” да чарговай пасяўной кампаніі падрыхтаваліся як след. Зараз тут поўным ходам ідзе сяўба шматгадовых траў. Пры запланаваных 119-ці гектарах на 23 сакавіка пасеяна 143, з якіх 73 гектары бабовых.

02У параўнанні з мінулым годам засяваемыя плошчы ў гаспадарцы  значна павялічыліся, бо апрацавалі раней некранутыя ўчасткі – няўдобіцы. Калі летась было засеяна 703 гектары зерневага кліна, то сёлета плануецца засеяць 970.
— Тэхніка ў нас дагледжана, падрыхтавана належным чынам, — гаворыць старшыня кааператыва Міхаіл Канстанцінавіч Лагоўскі. – Пытанні з запчасткамі былі вырашаны своечасова: дзе – за свае сродкі, дзе – за бюджэтныя, дзякуючы падтрымцы старшыні райвыканкама Сяргея Дзмітрыевіча Ленкаўца. Сродкамі аховы раслін забяспечаны поўнасцю, усімі ўдабрэннямі таксама. Яшчэ з восені на плошчу ў 800 гектараў (як і было запланавана) унесены калійныя ўдабрэнні. Прыдбалі элітнага зерня 24 тоны. Вельмі добры, вопытны ў нас аграном – Надзея Сяргееўна Лушчык…
Дарэчы, калі вялася далейшая размова пра людзей, я ўжо ў каторы раз пачула даўно знаёмыя прозвішчы механізатараў гаспадаркі, адказных за сваю справу, за наш агульны  каравай. Іх прозвішчы неаднойчы траплялі на старонкі раённай газеты, але пра такіх працаўнікоў не стамляецца пісаць рука.
Анатоль Максімавіч Палянскі працуе на трактары МТЗ-3022 з пасяўным агрэгатам 03АППМ-6, які прыдбалі па лізінгу ў мінулым годзе. Андрэй Анатольевіч Чыстап’ян  на трактары МТЗ-1221 з сеялкай СПУ-6 таксама нязменна адным з першых выходзіць у поле. На вывазцы арганікі, пагрузкай мінеральных тукаў (а таксама і кармоў для жывёлы) заняты Васіль Іванавіч Буры. На ўнясенні вадкага мінеральнага ўдабрэння КАССа задзейнічаны Уладзімір Міхайлавіч Сігаеў, таксама ён штогод займаецца хімапрацоўкай пасеваў.
— Сёлета плануем сабраць 2705 тон зерня, атрымаць ураджайнасць у 32,2 цэнтнера з гектара, — дадаў Міхаіл Канстанцінавіч  напрыканцы размовы. — Сяўбу намераны правесці на працягу 10-ці дзён. Дай Бог толькі добрага надвор’я, каб пазбегнуць непатрэбных прастояў. А ў сваіх працаўніках я ўпэўнены.
На здымках: старшыня ААТ “Новіна” Міхаіл Канстанцінавіч ЛАГОЎСКІ; Андрэй
Анатольевіч ЧЫСТАП’ЯН; Анатоль Максімавіч ПАЛЯНСКІ.
Алена ГРОМАВА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *