ПАЎТАРЭННЕ ПРОЙДЗЕНАГА

Пасяўныя клопаты пачынаюцца задоўга да таго, як выедуць
у поле трактары. Безумоўна, кіраўнікам гаспадарак трэба падумаць пра тое, чым сеяць і на чым сеяць. Аднак найперш неабходна паклапаціцца пра тых, хто будзе сеяць – пра механізатараў. І вось тут штогод мы наступаем на адны і тыя ж граблі. Я маю на ўвазе падрыхтаванасць пунктаў харчавання і душавых сельгаспрадпрыемстваў. Ці зможа механізатар, які працуе на аддаленым участку, з’есці гарачую страву? Ці зможа ён памыцца пасля працоўнага дня? Дробязі? Але і ад іх залежыць канчатковы вынік работы. Ды, калі гаварыць шчыра, гэта і не дробязі ўвогуле, а набалелая штогадовая праблема.

Пасяўныя клопаты пачынаюцца задоўга да таго, як выедуць у поле трактары. Безумоўна, кіраўнікам гаспадарак трэба падумаць пра тое, чым сеяць і на чым сеяць. Аднак найперш неабходна паклапаціцца пра тых, хто будзе сеяць – пра механізатараў. І вось тут штогод мы наступаем на адны і тыя ж граблі. Я маю на ўвазе падрыхтаванасць пунктаў харчавання і душавых сельгаспрадпрыемстваў. Ці зможа механізатар, які працуе на аддаленым участку, з’есці гарачую страву? Ці зможа ён памыцца пасля працоўнага дня? Дробязі? Але і ад іх залежыць канчатковы вынік работы. Ды, калі гаварыць шчыра, гэта і не дробязі ўвогуле, а набалелая штогадовая праблема.

Хацелася б кагосьці прывесці ў прыклад, каб іншыя маглі павучыцца. На жаль, нават у лепшых ёсць недапрацоўкі. Так, летась на катлапункце ААТ “Брадзец” праводзіўся касметычны рамонт. Устаноўлены халадзільнік для захоўвання гатовай прадукцыі. А далей пачынаюцца “дробязі”: недастаткова сталовага посуду, няма мыйных і дэзінфіцыруючых сродкаў, не выдзелены транспарт для дастаўкі абедаў. Сёлета падрыхтоўчыя работы пакуль яшчэ не праводзіліся.
Таксама недастаткова сталовага посуду, адсутнічаюць мыйныя і дэзінфіцыруючыя сродкі і ў ААТ “Месціна”, хаця ў цэлым малюнак тут значна лепшы, чым у іншых сельгаспрадпрыемствах.
Сярод тых, у адрас каго найменш нараканняў – ААТ “Бярэзінскі”, “Уша”, “Бярэзінскі райаграсервіс”, ПСГ ААТ “МАЗ”. А вось у астатніх гаспадароў – даволі значныя праблемы. Агульная для ўсіх — недастаткова мыйных і дэзінфіцыруючых сродкаў, або яны адсутнічаюць наогул.
Не падрыхтаваны да сезону катлапункт у Лешніцы (ААТ “Пагосцкі”). Працякае дах, і зараз вядзецца яго рамонт. Электранагравальнік няспраўны. У наяўнасці толькі адзін бытавы халадзільнік, таму сырая прадукцыя захоўваецца разам з гатовай. Кіраўніцтва паспрабавала знайсці выйсце. Вырашана браць абеды ў ЗАТ “Клявіца”, але транспарт для дастаўкі іх на палі пакуль не выдзелены.
ААТ “Багушэвічы” сёлета для прыгатавання абедаў плануе выкарыстаць харчблок мясцовай бальніцы. Калісьці ён быў пабудаваны для патрэб стацыянара лячэбнай установы. А паколькі зараз тут стацыянарнага лячэння няма, аказаўся не задзейнічаным.
Летась з-за адсутнасці гарачай праточнай вады на катлапункце ў Паплавах выносілася пастанова аб прыпыненні яго эксплуатацыі. Абеды дастаўляліся з кафэ “Беларускае бістро”. І сёлета тут адсутнічае электранагравальнік, работы па падрыхтоўцы катлапункта да пасяўных работ не праводзіліся. Магчыма, зноў разлічваюць на ўказанае кафэ. Аднак, транспарт для дастаўкі абедаў на палі пакуль не выдзелены.
Таксама паслугамі “Беларускага бістро” ў мінулым годзе карысталася ў час сезонных работ ААТ “Новіна”, дзе ёсць уласная тыпавая сталовая. Відаць, і сёлета спадзяюцца такім чынам забяспечваць абедамі механізатараў. Пры гэтым санітарнага пашпарту на транспарт не маюць.
Ні летась, ні сёлета не праводзіўся рамонт катлапункта ў ААТ “Вяшэўка”. Посуд тут мыюць ў тазах на стале для сырой прадукцыі. У наяўнасці толькі адзін халадзільнік.
Няма функцыянуючай сталовай у МАСУП “Першамайскі”. Летась абеды дастаўляліся з кафэ аўтавакзала. Транспарт для іх дастаўкі на палі не замацаваны і не праходзіць дэзапрацоўку, адсутнічае санітарны пашпарт.
Падобнае можна сказаць і пра філіял ТАА “Ома”, але з той розніцай, што харчаванне для механізатараў тут наладжвалася толькі ў час уборачнай кампаніі і абеды дастаўляліся з кафэ “Бярэзіна”. У пасяўную падобнымі клопатамі кіраўніцтва прадпрыемства сябе не абцяжарвае.
Не клапоцяцца наконт харчавання механізатараў  у час пасяўной і ў Арэшкавічах. Катлапункт не выкарыстоўваецца, не праведзены рамонт, абеды на перыяд уборачнай гатаваліся ў школьнай сталовай.
З кафэ “Сямейны ачаг” дастаўляе абеды філіял “Купава-агра”. Ва ўласнай сталовай толькі мыюць посуд, ваду для мыцця грэюць на электрапліце.
Зразумела, праблему харчавання трэба вырашаць неадкладна: вось-вось трактары выедуць у поле. Але ж каго карміць, калі толькі 43 працэнты механізатараў і 70 працэнтаў тых, хто працуе з ядахімікатамі, прайшлі медыцынскі агляд? А без адпаведнага ўрачэбнага дазволу дапускаць іх да работы катэгарычна забараняецца. Хто будзе сёлета сеяць у МАСУП “Першамайскі”, калі тут з 27-мі механізатараў на 23 сакавіка медагляд прайшоў толькі адзін, і таксама адзін з 5-ці работнікаў з пестыцыдамі? Калі пачне пасяўную кампанію ААТ “Арэшкавічы”, дзе наогул пакуль ніхто і не думаў праходзіць медыцынскі агляд?
Галіна ГРЫНКЕВІЧ,
галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Бярэзінскага раёна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *