ПРЫДАРОЖНЫ СЭРВІС

05Адзін з аб’ектаў, які 23 сакавіка наведалі ўдзельнікі рэспубліканскага семінара, наладжанага Белкаапсаюзам, — кафэ “Беларускае бістро” ў Паплавах.

Як зазначыў намеснік старшыні Белкаапсаюза Аляксандр Уладзіміравіч Якаўчыц, семінар носіць характар рабочай сустрэчы, у ходзе якой неабходна знайсці адказ на пытанне: чаму так дрэнна працуе грамадскае харчаванне? Так, летась гэтай галіной краіны атрымана ўсяго 300 мільёнаў прыбытку (у 2009 годзе – больш за 2,5 мільярда рублёў). За выключэннем Магілёўскага аблспажыўсаюза, усе астатнія маюць значныя страты ў грамадскім харчаванні. Толькі сёлета ў студзені яны склалі 600 мільёнаў рублёў. Рэнтабельнасць – 0,06 працэнта. Ёсць райпо, дзе ўласная прадукцыя грамхарчгандлю займае палову, а ў структуры ўласнай прадукцыі трэць аб’ёму продажаў прыпадае на паўфабрыкаты, якія даюць самы нізкі валавы даход.
12 райпо краіны маюць агрэгаты шокавай замарозкі. Летась замарожана падобным спосабам усяго 16 тон прадукцыі, палову з іх далі Дзятлава і Паставы.
Адзначалася, што апошнім часам рэстараны ператварыліся ў пляцоўку па вытворчасці прадукцыі для рэалізацыі ў розніцу і залы для правядзення жалобных мерапрыемстваў. А калі ўлічыць наяўнасць аб’ектаў, дзе ў месяц выкарыстоўваецца прадукцыі на 300 тысяч рублёў, то можна зрабіць вывад, што наведвальнікі прыходзяць сюды са сваімі агуркамі, каўбасой і гарэлкай.
А. У. Якаўчыц засяродзіў увагу і на кандытарскіх цэхах у галіне грамадскага харчавання. Са 120 гэтых прадпрыемстваў толькі 5 адпавядаюць патрабаванням па матэрыяльна-тэхнічнай базе.
Прымаючы праграму развіцця на 2010 год, кіраўнікі абласных і раённых структур грамадскага харчавання пабывалі ў Стоўбцах, дзе ўбачылі адзін з напрамкаў развіцця, — фармат піцэрыі. Пры мінімальных інвестыцыях падобныя аб’екты даюць максімальную аддачу. Прайшоў год – чатыры аблспажыўсаюзы не прыступілі да выканання даручэння.
На гэты раз прыкладам, вартым, на думку намесніка старшыні Белкаапсаюза, пераймання, з’яўляецца “Беларускае бістро” ў Паплавах. Нагадаю, што летась была праведзена рэканструкцыя гэтага аб’екта грамадскага харчавання, на якую затрачана 243 мільёны рублёў. Прыбудова дазволіла павялічыць колькасць пасадачных месцаў. Значна змяніўся і інтэр’ер. Павялічылася колькасць наведвальнікаў.
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 лютага 2011 года № 72 “Аб некаторых пытаннях рэгулявання цэн (тарыфаў) у Рэспубліцы Беларусь” дазволіў фарміраваць нацэнку ў адпаведнасці з попытам (яна можа дасягаць 100 працэнтаў). Безумоўна, дарагія стравы павінны быць надзвычай смачнымі і мець прыгожае знешняе афармленне. Перад тым, як унесці карэктывы ў асартымент, майстар-повар А. В. Каралёва выязджала ў сталічнае кафэ “Праспект” Белкаапсаюза для пераймання вопыту. І гэты вопыт адразу бачны ў халадзільных вітрынах “Беларускага бістро”. З’яўляючыся вялікай аматаркай салодкага, я звярнула ўвагу на прывабныя ласункі. Дэсерты “Клубнічны”, “Святлафор”, “Троіцкі”, “Мока” і іншыя, крэм “Бананавы”, салат фруктовы, пірожныя заварныя “Лебедзі”, пірожныя бісквітныя… Усё цудоўна ўпрыгожана крэмавымі ружачкамі, завіткамі, прысыпана цёртым шакаладам. Захацелася ўбачыць штосьці падобнае і ў Беразіно, каб хоць раз ці два ў месяц дазволіць сабе пачаставацца падобнымі шэдэўрамі кандытарскага і кулінарнага таленту.
Не менш прывабна выглядалі стравы побач. Шашлыкі, салат-кактэйль “Брыз” з крэветкамі, блінчыкі з рознымі начынкамі: грыбамі і вяндлінай, павідлам, грыбамі і цыбуляй, сырам і г. д. Зразумела, “Беларускае бістро” не можа быць без беларускіх нацыянальных страў. А гэта – бульба і дранікі з грыбамі і іншымі дабаўкамі ў гаршчочках. Наколькі падобнае меню стане паўсядзённым, пакажа час і попыт спажыўцоў. Пакуль жа ўдзельнікі семінара адзначылі і беларускі нацыянальны стыль залы, і нацыянальны каларыт страў. А намеснік старшыні Белкаапсаюза А. У. Якаўчыц падкрэсліў, што менавіта такімі і павінны быць аб’екты грамадскага харчавання, размешчаныя ўздоўж аўтамагістралі.
Ніна ФЕДАРОВІЧ.
На здымках: у час рэспубліканскага семінара.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Як зазначыў намеснік старшыні Белкаапсаюза Аляксандр Уладзіміравіч Якаўчыц, семінар носіць характар рабочай сустрэчы, у ходзе якой неабходна знайсці адказ на пытанне: чаму так дрэнна працуе грамадскае харчаванне? Так, летась гэтай галіной краіны атрымана ўсяго 300 мільёнаў прыбытку (у 2009 годзе – больш за 2,5 мільярда рублёў). За выключэннем Магілёўскага аблспажыўсаюза, усе астатнія маюць значныя страты ў грамадскім харчаванні. Толькі сёлета ў студзені яны склалі 600 мільёнаў рублёў. Рэнтабельнасць – 0,06 працэнта. Ёсць райпо, дзе ўласная прадукцыя грамхарчгандлю займае палову, а ў структуры ўласнай прадукцыі трэць аб’ёму продажаў прыпадае на паўфабрыкаты, якія даюць самы нізкі валавы даход.

0612 райпо краіны маюць агрэгаты шокавай замарозкі. Летась замарожана падобным спосабам усяго 16 тон прадукцыі, палову з іх далі Дзятлава і Паставы.

Адзначалася, што апошнім часам рэстараны ператварыліся ў пляцоўку па вытворчасці прадукцыі для рэалізацыі ў розніцу і залы для правядзення жалобных мерапрыемстваў. А калі ўлічыць наяўнасць аб’ектаў, дзе ў месяц выкарыстоўваецца прадукцыі на 300 тысяч рублёў, то можна зрабіць вывад, што наведвальнікі прыходзяць сюды са сваімі агуркамі, каўбасой і гарэлкай.

А. У. Якаўчыц засяродзіў увагу і на кандытарскіх цэхах у галіне грамадскага харчавання. Са 120 гэтых прадпрыемстваў толькі 5 адпавядаюць патрабаванням па матэрыяльна-тэхнічнай базе.

07Прымаючы праграму развіцця на 2010 год, кіраўнікі абласных і раённых структур грамадскага харчавання пабывалі ў Стоўбцах, дзе ўбачылі адзін з напрамкаў развіцця, — фармат піцэрыі. Пры мінімальных інвестыцыях падобныя аб’екты даюць максімальную аддачу. Прайшоў год – чатыры аблспажыўсаюзы не прыступілі да выканання даручэння.

На гэты раз прыкладам, вартым, на думку намесніка старшыні Белкаапсаюза, пераймання, з’яўляецца “Беларускае бістро” ў Паплавах. Нагадаю, што летась была праведзена рэканструкцыя гэтага аб’екта грамадскага харчавання, на якую затрачана 243 мільёны рублёў. Прыбудова дазволіла павялічыць колькасць пасадачных месцаў. Значна змяніўся і інтэр’ер. Павялічылася колькасць наведвальнікаў.

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 лютага 2011 года № 72 “Аб некаторых пытаннях рэгулявання цэн (тарыфаў) у Рэспубліцы Беларусь” дазволіў фарміраваць нацэнку ў адпаведнасці з попытам (яна можа дасягаць 100 працэнтаў). Безумоўна, дарагія стравы павінны быць надзвычай смачнымі і мець прыгожае знешняе афармленне. Перад тым, як унесці карэктывы ў асартымент, майстар-повар А. В. Каралёва выязджала ў сталічнае кафэ “Праспект” Белкаапсаюза для пераймання вопыту. І гэты вопыт адразу бачны ў халадзільных вітрынах “Беларускага бістро”. З’яўляючыся вялікай аматаркай салодкага, я звярнула ўвагу на прывабныя ласункі. Дэсерты “Клубнічны”, “Святлафор”, “Троіцкі”, “Мока” і іншыя, крэм “Бананавы”, салат фруктовы, пірожныя заварныя “Лебедзі”, пірожныя бісквітныя… Усё цудоўна ўпрыгожана крэмавымі ружачкамі, завіткамі, прысыпана цёртым шакаладам. Захацелася ўбачыць штосьці падобнае і ў Беразіно, каб хоць раз ці два ў месяц дазволіць сабе пачаставацца падобнымі шэдэўрамі кандытарскага і кулінарнага таленту.

Не менш прывабна выглядалі стравы побач. Шашлыкі, салат-кактэйль “Брыз” з крэветкамі, блінчыкі з рознымі начынкамі: грыбамі і вяндлінай, павідлам, грыбамі і цыбуляй, сырам і г. д. Зразумела, “Беларускае бістро” не можа быць без беларускіх нацыянальных страў. А гэта – бульба і дранікі з грыбамі і іншымі дабаўкамі ў гаршчочках. Наколькі падобнае меню стане паўсядзённым, пакажа час і попыт спажыўцоў. Пакуль жа ўдзельнікі семінара адзначылі і беларускі нацыянальны стыль залы, і нацыянальны каларыт страў. А намеснік старшыні Белкаапсаюза А. У. Якаўчыц падкрэсліў, што менавіта такімі і павінны быць аб’екты грамадскага харчавання, размешчаныя ўздоўж аўтамагістралі.

Ніна ФЕДАРОВІЧ.

На здымках: у час рэспубліканскага семінара.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *