ПРЫНОСІЦЬ РАДАСЦЬ І ЗАДАВАЛЬНЕННЕ ЛЮДЗЯМ

З надыходам вясны людзі часцей, чым звычайна, спяшаюцца да бытавікоў. Хочацца зрабіць прыгожую прычоску, пашыць абноўку або адрамантаваць вясенне-летняе адзенне. А значыць больш спраў паяўляецца ў работнікаў Бярэзінскага раённага камбіната бытавога абслугоўвання, якія менавіта ў гэты час адзначаюць прафесійнае свята.

150030З надыходам вясны людзі часцей, чым звычайна, спяшаюцца да бытавікоў. Хочацца зрабіць прыгожую прычоску, пашыць абноўку або адрамантаваць вясенне-летняе адзенне. А значыць больш спраў паяўляецца ў работнікаў Бярэзінскага раённага камбіната бытавога абслугоўвання, якія менавіта ў гэты час адзначаюць прафесійнае свята.

Галоўнай мэтай  нашага прадпрыемства з’яўляюцца аказанне бытавых паслуг насельніцтву, а таксама гаспадарчая дзейнасць, накіраваная  на атрыманне прыбытку для задавальнення інтарэсаў людзей і  членаў нашага калектыву. Раённы камбінат аказвае традыцыйныя паслугі па рамонце абутку, індывідуальным пашыве і рамонце адзення, вязцы трыкатажных вырабаў, паслугі пральні, цырульні, пракату. Адначасова ствараюцца новыя віды паслуг.
Павялічваецца і аб’ём рэалізацыі бытавых паслуг, за студзень-люты гэтага года ён склаў 105,9 мільёна рублёў (за такі ж перыяд летась было 89,9 мільёна рублёў).  Ад рэалізацыі работ, прадукцыі і паслуг атрымана 366 мільёнаў выручкі, у параўнанні са студзенем- лютым мінулага года яна павялічылася на 64 мільёны рублёў.
Значны ўклад у гэтыя паказчыкі ўнеслі прыёмшчыцы заказаў Дзмітравіцкага комплекснага прыёмнага пункта Таццяна Аляксандраўна Цімашкова, Брадзецкага – Алена Пятроўна Анцыпава, Багушэвіцкага – Тамара Фёдараўна Філічонак. Па выніках работы, выкананні даведзеных планаў па рэалізацыі прадукцыі і аказанні паслуг яны вызначаны лепшымі сярод сельскіх КПП.
Усяго ў састаў прадпрыемства ўваходзіць адзінаццаць комплексных прыёмных пунктаў, якія аказваюць увесь спектр названых паслуг. Усе яны ў сувязі са стварэннем аграгарадкоў у мінулыя гады набылі новы знешні выгляд.
Да Дня работнікаў бытавога абслугоўвання і жыллёва-камунальнай гаспадаркі  сёлета на прадпрыемстве адзначаны старшы таваразнаўца Наталля Міхайлаўна Баркоўская, галоўны бухгалтар Зоя Леанідаўна Хвашчэўская, закройшчыцы Ларыса Афанасьеўна Шмарлоўская і Маргарыта Мікалаеўна Макаранка, прыёмшчыца  бюро добрых паслуг Ніна Іванаўна Глазава, швачка Галіна Уладзіміраўна Ладуцька, прыёмшчыца заказаў КПП горада Любоў Андрэеўна Урбановіч, швачкі Ганна Канстанцінаўна Лянькова і Лідзія Пятроўна Сакава. Кожная з гэтых жанчын шмат гадоў і добрасумленна працуе ў камбінаце бытавога абслугоўвання, уносіць значны ўклад у развіццё бытавога абслугоўвання раёна. Шмат цёплых слоў можна сказаць пра многіх іншых работнікаў прадпрыемства, для якіх КБА не проста праца, а нешта большае. Хіба можа быць штосьці больш высакароднае, чым прыносіць радасць і задавальненне людзям?
Аксана СТАЛБОВА,
галоўны эканаміст КУП “Бярэзінскі РКБА”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *