ВЯСНА: ПРЫЙШЛІ КАНІКУЛЫ

Сёння пачынаюцца доўгачаканыя вясеннія канікулы ў школьнікаў. Пасля працяглай трэцяй вучэбнай чвэрці дзятву на працягу тыдня чакае мноства разнастайных мерапрыемстваў.

20382523_springСёння пачынаюцца доўгачаканыя вясеннія канікулы ў школьнікаў. Пасля працяглай трэцяй вучэбнай чвэрці дзятву на працягу тыдня чакае мноства разнастайных мерапрыемстваў.

Так, на базе 9 устаноў адукацыі раёна будуць працаваць лагеры з дзённым знаходжаннем, дзе паправяць сваё здароўе 230 хлопчыкаў і дзяўчынак. Памер датацыі на ўтрыманне аднаго школьніка ў ім устаноўлены ў суме 6 500 рублёў у дзень.
Апрача гэтага, у кожнай установе адукацыі распрацаваны планы мерапрыемстваў у час вясенніх канікулаў. Дзятву чакаюць заняткі на любы густ. Аматараў спорту запросяць на спартыўныя і турыстычныя спаборніцтвы, краязнаўцаў – у захапляльныя экскурсіі па месцах баявой славы. Запланаваны таксама культпаходы ў тэатры і музеі з удзелам бацькоў. Працягнуць сваю работу школьныя гурткі, клубы, спартыўныя секцыі і заняткі па інтарэсах. Спартыўныя залы і бібліятэкі будуць
працаваць да 20 гадзін. Ды ці толькі гэта прапануюць вучням педагогі ў час адпачынку. Не прапусціце запланаваныя Дні здароўя і розныя прафілактычныя мерапрыемствы па прадухіленні дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму.
Актывізуецца ў час канікулаў работа па ўборцы і добраўпарадкаванні школьных тэрыторый, брацкіх магіл і месцаў пахавання, пошукавая дзейнасць і шэфства над ветэранамі. Пад асаблівым кантролем педагогаў і бацькоў увесь час будуць дзеці, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы.
Няварта забывацца і пра традыцыйнае і даўно ўпадабанае мерапрыемства вясенніх канікулаў. Гэта навукова-практычная канферэнцыя “Навука. Прырода. Чалавек”. Штогод тут прадстаўляюць работы па розных прадметах юныя даследчыкі раёна.
Па ўсяму відаць, вясеннія канікулы пройдуць
для школьнікаў весела, пазнаваўча і насычана. А каб нішто не азмрочыла настрой дзяцей і бацькоў, дарослым трэба яшчэ раз нагадаць малым аб правілах дарожнага руху і пажарнай бяспецы, паводзін вучняў на адкрытых вадаёмах. Жадаем вам добрага і бяспечнага адпачынку!
Наталля ЖУКОЎСКАЯ,
начальнік раённага аддзела адукацыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *