Ці падабаецца бярэзінцам еўрапейская зіма? Высвятляў наш карэспандэнт

Я каляндар перагарну і… ужо люты, апошні месяц зімы. А зірну на вуліцу, здаецца, позняя восень ці ранняя вясна! Шчыра прызнаюся, мне такая еўрапейская зіма падабаецца: цёпла – не патрэбна захутвацца ў вопратку, не слізка, няма хлюпоты – можна насіць прыгожыя, нават замшавыя боцікі. Ды і, пагадзіцеся, такая незвычайная зіма эканоміць сямейны бюджэт: набыў дзве-тры пары вясенняга ці дэмісезоннага абутку і насі, як кажуць, амаль круглы год! А вось мая сяброўка нядаўна купіла цюбінг і чакае з нецярпеннем сапраўднай зімы: гурбы снегу, мароз. Каб можна было пакатацца на лыжах ды санках. Зрабіць некалькі “снежных” здымкаў і дабавіць іх на сваю старонку ў сацыяльных сетках. А адзін знаёмы чакае снег, каб пачаць новае жыццё. У яго такая прыкмета, выпаў снег – падвёў вынікі мінулага года, склаў планы на будучы і, быццам, пачаў жыццё з чыстага аркуша.
Цікава, а ці падабаецца такая еўрапейская зіма жыхарам Бярэзіншчыны?

Працяг чытайце ў наступным нумары газеты за 1 лютага 2020 года.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *