Дзе абедаюць бярэзінцы, высвятляў наш карэспандэнт…

Як пад’ясі, так і папрацуеш – кажуць у народзе. Думаю, многія пагодзяцца з гэтым выслоўем. Складана думаць пра работу, прадуктыўна працаваць, калі непакоіць пачуццё голаду. Многія падчас абедзеннага перапынку хуценька бягуць дамоў, каб паласавацца духмянымі дамашнімі стравамі. Вядома ж, калі яны прыгатаваныя. А калі ў халадзільніку пуста, бо паленаваліся ці не хапіла часу кухарыць?! Тады лепш за ўсё — схадзіць у сталовую ці кафэ. Падлічыла, на абед у кафэ (суп, другое і салат) прыблізна неабходна патраціць 5-6 рублёў. Ёсць яшчэ адзін варыянт – узяць на работу, так званую, «ссобойку». Але зноў жа, яе неабходна прыгатаваць.
Цікава, а дзе абедаюць жыхары Бярэзіншчыны?! З гэтым пытаннем мы і звярнуліся да прахожых.

Яўгеній БУРЫ, працуе ў Бярэзінскім вузле электрасувязі:

— Звычайна я абедаю дома. Але, бывае, што заходжу на абед у кафэ “Маяк”. Там смачныя стравы і цэны “не кусаюцца”. Радуе, што ў Беразіно становіцца больш такіх месцаў, дзе можна хутка перакусіць. Але, пагадзіцеся, дамашнія стравы ўсё ж такі смачнейшыя.

Працяг чытайце ў нумары 79 газеты за 19 кастрычніка.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *