А вы эканоміце электраэнергію?

Пагадзіцеся, сёння складана ўявіць жыццё без халадзільніка, пральнай машыны, бойлера (калі няма гарачай вады) і іншых электрапрыбораў. Так, яны “з’ядаюць” шмат электраэнергіі. Але і без іх жыць складана. Шчыра кажучы, я не ўмею беражліва адносіцца да электраэнергіі: бойлер працуе цэлы дзень, іншы раз забываюся выключыць святло, магу нават з’ехаць на дні два з кватэры, прыязджаю, а ў ваннай гарыць лямпачка… І калі плачу за жыллёва-камунальныя паслугі — за электраэнергію “налятае” значная сума. І тады заўсёды абяцаю сабе, што абавязкова буду беражліва адносіцца да электраэнергіі…
Цікава, ці эканомяць жыхары Бярэзіншчыны электраэнергію, як? З гэтымі пытаннямі мы і звярнуліся да прахожых.

Клаўдзія СЫРАКВАШКА, жыхарка Беразіно:

— Я вельмі беражлівы чалавек. Пагадзіцеся, навошта плаціць больш, калі можна сэканоміць, ці, да прыкладу, навошта выкідваць старыя рэчы, калі можна з іх зрабіць штосьці цікавае (раблю карціны з мешкавіны). Беражліва адносімся мы і да электраэнергіі. Муж замяніў усе лямпачкі дома на энергазберагальныя. Калі выходзім з дому, пільна сочым, каб не забыцца дзесьці выключыць святло. Так, у нас даволі шмат працуе электрапрыбораў: бойлер, 2 халадзільнікі, 2 тэлевізары, электрадухавая шафа… Але ўсё роўна імкнёмся эканоміць: набываем тэхніку энергаэканамічную, новага пакалення.

Наталья ШАМЕЛАВА, вартаўнік філіяла торфапрадпрыемства “Бярэзінскае”:

— Мы з мужам жывём удваіх. У месяц “накручвае” прыблізна 100-110 кілават электраэнергіі. Здаецца, мала, бо мы эканомім электрычнасць: у нас усе лямпачкі энергазберагальныя, выходзячы з дому, пільна сочым, каб не пакінуць нідзе святло ўключаным, карыстаемся толькі самымі неабходнымі электрапрыборамі.

Працяг чытайце ў нумары 91 газеты за 4 снежня.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *