Экзамен на працы… які ён?

Праца павінна быць бяспечнай. Ад гэтага залежаць здароўе і жыццё работнікаў. Таму штомесяц па графіку праходзяць экзамены па ахове працы ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

Экзамен па ахове працы здае індывідуальны прадпрымальнік Алег Купіч

Экзамен здаюць кіраўнікі і спецыялісты прадпрыемстваў, што не маюць вышэйстаячых арганізацый, індывідуальныя прадпрымальнікі, якія пачалі ажыццяўляць фінансава-гаспадарчую дзейнасць на працягу месяца з дня рэгістрацыі. Праверка ведаў ажыццяўляецца з дапамогай спецыяльнай камп’ютарнай праграмы. Неабходна знайсці правільныя варыянты адказаў на прапануемыя пытанні па ахове працы і тэхніцы бяспекі.
За выкананнем заданняў строга сочыць камісія.
На чарговы такі экзамен прыйшло 8 чалавек. Усе паспяхова адказалі на пытанні і атрымалі пасведчанні аб праходжанні экзамену.
— Галоўнае для кіраўніка – арганізаваць для работнікаў бяспечныя ўмовы працы, — зазначыла начальнік аддзела матэрыяльна-бытавога забеспячэння і працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Барауля. – Таму мы і праводзім такія экзамены! Але не для таго, каб кіраўнікі, спецыялісты прос-та атрымалі пасведчанне, а каб дасканала ведалі і захоўвалі нормы па ахове працы.

Мовай лічбаў

Усяго за студзень мінулага года і прайшоўшы перыяд 2020 года экзамен па ахове працы паспяхова здалі 45 кіраўнікоў і спецыялістаў па ахове працы. Перыядычнасць праходжання іспытаў — 1 раз у тры гады (тэрмін дзеяння пасведчання — 3 гады).

Юлія БУКЕЛЬ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *