Ці хацелі б бярэзінскія прыгажуні служыць у арміі? Адказ шукаў наш карэспандэнт

Мой тата служыў у арміі – 2 гады ў Латвіі. Брат не так даўно вярнуўся са службы, якую праходзіў у ваенна-паветраных войсках. Па іх словах, служба ператварае мужчыну ў сапраўднага абаронцу. Слухаючы іх расповеды пра службу, неаднаразова задавала сабе пытанне: а ці хацела б я адправіцца ў армію? Магчыма. Чаму? На мой погляд, няма такой мужчынскай справы, якая б не была па плячы жанчынам.
Напярэдадні 23 лютага мы і вырашылі пацікавіцца ў жанчын, ці хацелі б яны служыць у арміі, чаму і ў якіх войсках?

Настасся КРЫВЕЛЬ і Настасся БАЯРЭВІЧ, працуюць у ЖКГ


Настасся БАЯРЭВІЧ:
— Вядома ж, я хацела адслужыць у арміі. Мяне б не напужалі ні фізічныя нагрузкі, ні строгая дысцыпліна, ні жыццё па адпаведным раскладзе. Гэта, наадварот, карысна і цікава. А яшчэ мне падабаецца прыгожая ваенная форма. Напэўна, пайшла б служыць у паветраныя войскі!
Настасся КРЫВЕЛЬ:
— У мяне ёсць даўняя мара – скокнуць з парашутам! Таму, ведаеце, раней, да таго, як выйшла замуж, хацела служыць у арміі. У якіх войсках? Магчыма, у паветрана-дэсантных. Там бы і ажыццявіла мару.

Алена ШЫЛІНА, працуе ў лясгасе:


— А чаму б і не? Вядома ж, прайшла б службу. Зараз жа многа жанчын служаць у арміі. І нічым не горш спраўляюцца са сваімі абавязкамі, чым мужчыны. А хацела б я служыць у ПДВ.

Меркаванні астатніх удзельніц апытання чытайце ў № 14 газеты за 22 лютага.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *