Сакрэтам-“рэцэптам” сямейнага шчасця дзеляцца бярэзінцы, што хутка адзначаць «залатое вяселле»

Сямейны “стаж” Аляксандра Сазонавіча і Зінаіды Міхайлаўны Бандарчык амаль 50 (!) гадоў — хутка будуць адзначаць “залатое” вяселле. Калі даведалася, што яны разам ужо амаль паўвека, здзівілася, нават перапыталася: не кожнай жа пары, асабліва ў наш час, удаецца пражыць некалькі дзясяткаў гадоў, як кажуць, душа ў душу. У чым жа сакрэт-“рэцэпт” іх сямейнага шчасця?

…Пазнаёміліся Зінаіда Міхайлаўна і Аляксандр Сазонавіч у Гарадоцкім тэхнікуме — вучыліся ў адной групе на тэхнікаў-механікаў.

— Шчыра кажучы, калі ўбачыла Сашу, адразу зразумела – будзе маім мужам! – згадвае Зінаіда Міхайлаўна. – Прыгожы, высокі, статны. Прызвалі яго ў армію. Знаёмыя казалі: не чакай — вернецца зусім іншым чалавекам… А я чакала! Пісьмы пісалі адзін аднаму. Вярнуўся – хутка і вяселле згулялі.

Увогуле ж, Бандарчыкі не мясцовыя, прыехалі на Бярэзіншчыну з Клічаўскага раёна ў 1969 годзе.
— Мой бацька параіў пераехаць нам у Беразіно, — згадвае Зінаіда Міхайлаўна. — Да гэтага мы і не былі тут. Памятаю, прыехалі — мне адразу спадабаўся горад, людзі! З першай хвіліны палюбіла Беразіно.
Зараз Бярэзіншчына для іх – малая радзіма. Аляксандр Сазонавіч не адзін дзясятак гадоў адпрацаваў у былой сельгастэхніцы. Прайшоў шлях ад інжынера да дырэктара. Зінаіда Міхайлаўна 17 гадоў шчыравала ў райкаме партыі статыстыкам па ўліку кадраў, затым — у сельгастэхніцы інжынерам па кадрах.
У Аляксандра Сазонавіча і Зінаіды Міхайлаўны дзве дачушкі і тры ўнучкі.
— У нас такое “жаночае царства”, можна сказаць, — жартуе гаспадар. – На 8 Сакавіка даводзіцца мне з зяцямі прыдумляць нашым любым жанчынам сюрпрызы!

Працяг чытайце ў нумары 73 газеты за 28 верасня.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *