Аб чым ішла гаворка на сустрэчы з калектывам Бярэзінскай райбальніцы
Напярэдадні 8 Сакавіка з калектывам Бярэзінскай ЦРБ сустрэліся старшыня райвыканкама Дзяніс Дзішук і намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Навіцкі.

З калектывам Бярэзінскай ЦРБ напярэдадні 8 Сакавіка сустрэліся старшыня райвыканкама Дзяніс Дзішук, на- меснік старшыні райвыканкама Уладзімір Навіцкі, галоўны ўрач райбальніцы Крысціна Крук. Вядома ж, у адрас жаночай паловы калектыву разам з падзякай гучалі і словы віншаванняў
— Мне вельмі прыемна сустрэцца сёння з вамі! Ведаеце, я калісьці таксама хацеў стаць медыцынскім работнікам. Але лёс склаўся паіншаму. Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію і Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт. Але заўсёды з асаблівай павагай стаўлюся да людзей у белых халатах. Дзякуй вам за нялёгкую працу, — сказаў на пачатку сустрэчы Дзяніс Ігаравіч.
Аб развіцці сацыяльнай сферы раёна расказаў У. Навіцкі:
— Сёння праблема нумар адзін – арганізацыя вольнага часу моладзі. Таму запланавана рэканструкцыя будынка бібліятэкі, дзе будуць размешчаны бібліятэка, ЗАГС і танцавальная зала. Другое хвалюючае пытанне – жыллё. Плануецца, што замест былога інтэрната для медыкаў з’явіцца новы. Будуць будавацца і шматпавярховыя дамы для розных катэгорый насельніцтва.
Яшчэ ў перспектыве – рамонт інфекцыйнага аддзялення райбальніцы. Плануем правесці рамонт і самога будынка райбальніцы.
Дзяніс Ігаравіч і Уладзімір Міхайлавіч былі ў ліку дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу. Таму на сустрэчы падзяліліся ўражаннямі, акцэнтавалі ўвагу на асноўных пытаннях, якія былі ўзняты на форуме.
— Пытанні аховы здароўя таксама абмяркоўваліся на сходзе. Адна з асноўных задач у гэтым накірунку — па высіць сярэднюю працягласць жыцця людзей да 76 з паловай гадоў. Для гэтага запланаваны цэлы шэраг мерапрыемстваў. Медыцынскае абслугоўванне ў рэгіёнах павінна быць на ўзроўні, каб на месцы можна было правесці неабходныя даследаванні. Прэзідэнт краіны прапанаваў і праект новай праграмы “Здаровая нацыя”. Гэта праграма дазволіць медыцыне стаць больш мабільнай і даступнай, — заўважыў Дзяніс Ігаравіч. – Увогуле ж, на сходзе былі ўзняты пытанні, якія датычацца ўсіх сфер народнай гаспадаркі.
З пытаннямі да гасцей звярнуліся супрацоўнікі райбальніцы.
— На жаль, у райбальніцы адсутнічае тэхніка, якой, да прыкладу, зімой можна было б ачышчаць снег, — заўважыў начальнік гаспадарчай службы Генадзій Пашкевіч. — Мы ж абслугоўваем не толькі бальніцу, але і ФАПы, сельскія ўчастковыя бальніцы… Была б тэхніка, маглі б вырашыць большасць нашых “гаспадарчых” пытанняў без прыцягнення іншых арганізацый.
Цікавіліся і чарговасцю рамонту дарог.
Было ўзнята і пытанне выдзялення арэнднага жылля маладым спецыялістам.
— У бягучым годзе плануем будаўніцтва 60-кватэрнага дома. Там будуць прадугледжаны і арэндныя кватэры, у тым ліку і для медыкаў, — патлумачыў Дзяніс Ігаравіч.
— Мы заўсёды рады бачыць у калектыве маладых спецыялістаў. Калі ёсць магчымасць, прадастаўляем ім арэндныя кватэры, пакоі ў інтэрнаце. Калі здымаюць жыллё, выплачваем кампенсацыю, — дадала К. Крук.
— Ці можна разгледзець пытанне аб змяненні маршруту прыгараднага грамадскага транспарту так, каб ён прыпыняўся і каля бальніцы? – паступіла чарговае пытанне.
— Па зваротах грамадзян некаторыя маршруты ўжо перагледжаны. Далей таксама будзем працаваць у гэтым накірунку, — адказаў У. Навіцкі.
Увогуле, сустрэча ў райбальніцы прайшла ў форме адкрытага дыялогу. Былі ўзняты і іншыя пытанні. На мно-гія дадзены адказы адразу, іншыя — узяты на кантроль.
Юлія БУКЕЛЬ.
Фота аўтара.