Аб летняй аздараўленчай кампаніі 2020 года ў Бярэзінскім раёне

«Лета на здароўе»

Зараз у Бярэзінскім раёне праводзіцца актыўная работа па арганізацыі летняй аздараўленчай кампаніі 2020 года. Падрыхтавана рашэнне Бярэзінскага раённага выканаўчага камітэта ад 14 красавіка № 487 “Аб арганізацыі летняга аздараўлення дзяцей у 2020 годзе”, сфарміраваны рабочыя групы па прыёмцы лагераў да работы ў летні перыяд.
З улікам эпідэміялагічнай сітуацыі вызначаны наступныя тэрміны функцыянавання лагераў у нашым раёне: 12 аздараўленчых лагераў з дзённым знаходжаннем на базе ўстаноў адукацыі прынялі дзяцей з 1 чэрвеня, лагер “Папараць-кветка” з кругласутачным знаходжаннем плануе аздараўленне дзяцей з 5 ліпеня. Функцыянаванне палатачных і профільных лагераў у летні перыяд сёлета не плануецца.
Летняя аздараўленчая кампанія будзе праходзіць у рамках рэспубліканскай акцыі “Лета на здароўе” і накіравана на захаванне і ўмацаванне здароўя, сацыяльную ахову і падтрымку дзяцей з малазабяспечаных і мнагадзетных сямей, дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў, дзяцей, якія стаяць на ўліку.
Ва ўсіх аздараўленчых лагерах будуць створаны неабходныя ўмовы па прафілактыцы COVID-19 з улікам рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Арганізацыя харчавання дзяцей прадугледжана на аснове прыкладных рацыёнаў, распрацаваных і зацверджаных Рэспубліканскім цэнтрам па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва і адаптавана тэхнолагамі па харчаванні ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама.
Будзе забяспечаны пастаянны маніторынг работы аздараўленчых лагераў з удзелам усіх зацікаўленых службаў.

Алена ПІСЛЕВІЧ,
вядучы спецыяліст Прадстаўніцтва Мінаблупраўлення РЦ па аздараўленні
і санаторна-курортным лячэнні.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *