Парушэнне тэрмінаў праходжання інструктажаў, няспраўнасць электраабсталявання… Што яшчэ выявіў чарговы выезд мабільнай групы Бярэзінскага райвыканкама?

Чарговы выезд мабільнай групы райвыканкама заняў цэлы рабочы дзень: за гэты час былі наведаны аб’екты сельскай і лясной гаспадарак, адукацыі, гандлю, дрэваапрацоўкі і дарожнага будаўніцтва. Нягледзячы на шматграннасць дзейнасці і ведамаснае падпарадкаванне пералічаных устаноў і арганізацый, у кожнай з іх у аднолькавай ступені павінны захоўвацца правілы аховы працы. Як паказаў аналіз, у розных калектывах да захавання бяспечных умоў ставяцца па-рознаму і часам грэбуюць выкананнем элементарных патрабаванняў адпаведных інструкцый.

Найменшую колькасць заўваг на гэты раз атрымалі Ушанскае лясніцтва і вучэбна-педагагічны комплекс “Ушанская сярэдняя школа–дзіцячы сад”.
Пры наведанні МТФ “Уша” аднайменнага сельгаставарыства члены ма-більнай групы засяродзілі ўвагу на адсутнасці кантролю і наяўнасці парушэнняў тэрмінаў праходжання інструктажаў па ахове працы. Тут жа былі выяўлены няспраўнасці электраабсталявання, што магло прывесці да гібелі жывёлы.
Наступным аб’ектам стаў магазін №45 бярэзінскага філіяла Мінскаблспажыў-таварыства. Вынікі яго праверкі яшчэ раз пацвердзілі адсутнасць належнага кантролю за станам аховы працы ў структурных падраздзяленнях з боку адміністрацыі праўлення таварыства.
Адзначаны хібы ў арганізацыі гэтай работы таксама ў калектывах ДЭУ-6 РУП “МінскаўтадорЦэнтр” і філіяла КУП “Мінаблдарбуд ДРБУ-192”. Найбольш трывожная сітуацыя з захаваннем норм аховы працы адзначана ў ААТ “Кастрычнік”. Прычым, для вырашэння большасці праблем тут, як гэта часцей за ўсё бывае, не патрабуюцца фінансавыя ўкладанні, а толькі асабістая ініцыятыва.
У ходзе маніторынгу фактаў знаходжання на рабочых месцах у стане алкагольнага ап’янення выяўлена не было.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *