Абмяркоўваем Праект Канстытуцыі

У зале пасяджэнняў вытворчага цэха №6 РУП “Мінск Крышталь” адбыўся Дзень інфармавання, галоўная тэма якога — аб новаўвядзеннях, што ўносяцца ў Асноўны Закон краіны — Канстытуцыю.

Перад прысутнымі выступілі кіраўнік спраў райвыканкама Міхаіл Бурцаў, начальнік РАУС Андрэй Заяц, начальнік вытворчага цэха №6 РУП “Мінск Крышталь” Іван Гоман.

Міхаіл Пятровіч гаварыў, наколькі важна кожнаму прыйсці на рэферэндум, бо кожны з нас нясе адказнасць за тое, як будзе далей развівацца наша рэспубліка, а таксама пра ўнясенне ў праект Канстытуцыі пунктаў, якія ўмацоўваюць гістарычныя традыцыі, культурныя і сямейныя каштоўнасці, аб пераразмеркаванні паўнамоцтваў Прэзідэнта, урада і парламента, аб бяспецы асабістых дадзеных, аб адказнасці за сваё здароўе, адказнасці за выхаванне сваіх дзяцей і інш.

Вельмі важнае значэнне мае і замацаванне на заканадаўчым узроўні паняцця патрыятызму. Вядома, гэты год пазначаны Годам гістарычнай памяці. Менавіта патрыятызм, як і сямейныя традыцыі, у першую чаргу ўплывае на наша грамадства.
— Мне вельмі падабаецца, як прыкметна былі пададзены змяненні ў новым праекце Канстытуцыі ў нашай раённай газеце “Бярэзінская панарама”, — сказаў начальнік Бярэзінскага РАУС Андрэй Заяц. – У нашым Асноўным Законе ўсё шырока прапісана і змяняецца ён не шляхам галасавання парламента, а шляхам рэферэндуму.

Таксама ён звярнуў увагу на тое, што пры прыняцці Канстытуцыі ў 1994-ым годзе ў Артыкуле 32 тады ніхто і падумаць не мог, што прыйдзецца замацоўваць паняцце, што такое шлюб. Дарэчы, я б унёс удакладненне, што шлюб – гэта саюз мужчыны і жанчыны па факце нараджэння. Мы не прымаем заходнія новаўвядзенні.
Таксама Андрэй Міхайлавіч засяродзіў увагу на тым, што цяпер выбары дэпутатаў усіх узроўняў будуць здзяйсняцца ў апошнюю нядзелю лютага.

– Спадзяюся, усе разумеюць, што наша Канстытуцыя – гэта аснова, – зазначыў начальнік вытворчага цэха №6 РУП “Мінск Крышталь” Іван Гоман. – гэта як фундамент нашага дома. Не лічыце, што ваша хата з краю. Ніхто не павінен застацца ўбаку ад абмеркаванняў Асноўнага Закона краіны, яшчэ ёсць магчымасць даслаць свае дадатковыя прапановы. І абавязкова прыйсці на рэферэндум, каб новаўвядзенні садзейнічалі ўмацаванню нашай дзяржавы, яе далейшаму стабільнаму развіццю.

Алена ГРОМАВА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *