Абмяркоўваем Праект Канстытуцыі

У калектывах сельскагаспадарчых прадпрыемстваў таксама ідзе актыўнае абмеркаванне Праекта Канстытуцыі. Днямі ў ААТ «Багушэвічы» па змяненнях і дапаўненнях у Канстытуцыю выступілі намеснік старшыні райвыканкама Карына Аруцюнян і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Марына Каўзуновіч.

— Прапанаваныя змены ў праекце прадыктаваны часам, яны адпавядаюць новым рэаліям і чаканням народа, які хоча бачыць Беларусь моцнай, сацыяльна справядлівай і квітнеючай, — заўважыла Карына Гарэгінаўна.
Выступоўца гаварыла і аб змяненнях асобных артыкулаў. Больш падрабязна спыніліся на патрыятычным выхаванні, захаванні гістарычнай памяці, пытаннях здароўя, сямейных каштоўнасцях.
Падкрэслівалася, што ў праекце яскрава выказана прадстаўніцтва народа ў вырашэнні дзяржаўных пытанняў, у тым ліку і з дапамогай новай ролі Усебеларускага народнага сходу.
Марына Каўзуновіч заўважыла, што і надалей краіна застанецца сацыяльна-арыентаванай. А гэта значыць, што на першым месцы будзе чалавек.

Юлія БУКЕЛЬ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *