Абраны новыя члены савета па прадпрымальніцтве

 На мінулым тыдні прайшоў савет па прадпрымальніцтве на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Паўлам Сугака.

Савет па прадпрымальніцтве на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Паўлам Сугака

— У савет уваходзяць прадстаўнікі розных галін: лясная гаспадарка, дрэваапрацоўка, гандаль, грамадскае харчаванне і іншыя. Гэта зроблена для таго, каб кожны мог уносіць прапановы, каб мы разам прадумвалі, як паспяхова развіваць прадпрымальніцтва на Бярэзіншчыне, — заўважыў Павел Міхайлавіч. – Сёння неабходна выбраць яшчэ двух прадстаўнікоў, якія папоўняць састаў савета. Прапаную кандыдатуры дырэктара фірмы ААТ “Экопродвижение” Алены Касоўскай і дырэктара ААТ “Эмилторг” Андрэя Хахлова (займаецца дрэваапрацоўкай).

Члены савета падтрымалі кандыдатуры.

Далей на пасяджэнні абмеркавалі вынікі работы Бярэзінскага раёна за мінулы год, планы на 2021. Павел Міхайлавіч акцэнтаваў увагу на развіццё малога бізнесу ў нашым раёне.

У канцы пасяджэння П. Сугака спыніўся на асноўных момантах змяненняў у заканадаўстве, якія датычацца прадпрымальніцкай дзейнасці.

Юлія БУКЕЛЬ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *