Аб’яўлены прызыў на тэрміновую ваенную службу

АБ’ЯЎЛЕНЫ ПРЫЗЫЎ

На падставе Закона Рэспублікі Беларусь”Аб воінскім абавязку і вайсковай службе” Бярэзінскі райвыканкам рашэннем ад 21 лютага 2020 года аб’явіў прызыў грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ва Узброеныя Сілы, іншыя войскі і вайсковыя фарміраванні на тэрыторыі Бярэзінскага раёна ў лютым — маі 2020 года.
Прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве падлягаюць грамадзяне мужчынскага полу 2002 года нараджэння, якім да 31 мая 2020 года споўнілася 18 гадоў, а таксама грамадзяне старэйшых прызыўных ўзростаў, якія страцілі права на адтэрміноўку.
Грамадзянам, якія падлягаюць прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве і не атрымалі персанальную позву аб яўцы на мерапрыемствы па прызыву на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве, трэба асабіста з’явіцца ў абасобленую групу Бярэзінскага раёна ваеннага камісарыята Чэрвеньскага і Бярэзінскага раёнаў па адрасе: г. Беразіно, вул. Кастрычніцкая, дом, 32, да 16 сакавіка 2020 года. Пры сабе мець дакумент, які пацвярджае асобу.

Сяргей ВЯРБІЦКІ,
начальнік абасобленай группы ваеннага камісарыяту Чэрвеньскага і Бярэзінскіх раёнаў Мінскай вобласці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *